ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі

Кніжныя выстаўкі

Сусветная арганізацыя аховы здароўя: здароўе для ўсіх!

30 Сак 2023

Тэматычная выстава “Сусветная арганізацыя аховы здароўя: здароўе для ўсіх!”, прысвечаная Сусветнаму дню здароўя і 75-годдзю Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), адкрыта з 30 сакавіка па 3 мая ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207).

Кніжныя выстаўкі

“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстава па выніках LХII Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”

28 Сак 2023

Штогод пачынаючы з 1960-га вынікі працы беларускіх выдаўцоў традыцыйна падводзяцца на конкурсе “Мастацтва кнігі”. Яго заснавальнікам выступае Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Мэта – развіццё мастацтва беларускай кнігі, павышэнне яе канкурэнтаздольнасці, мастацкай і паліграфічнай культуры. Гэта своеасаблівая творчая справаздача выдаўцоў, мастакоў, паліграфістаў, якія стварылі лепшыя ўзоры друкаванай прадукцыі за мінулы год.

Кніжныя выстаўкі

Творца дасканаласці

24 Сак 2023

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Творца дасканаласці”, прысвечаная 540-годдзю з дня нараджэння італьянскага жывапісца, малявальшчыка, архітэктара, выдатнага майстра эпохі Высокага Адраджэння Рафаэля Санці (1483–1520), праходзіць з 24 сакавіка па 2 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Кніжныя выстаўкі

Памяць спаленых вёсак

22 Сак 2023

Да 80-годдзя Хатынскай трагедыі Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь створана кніжна-дакументальная выстаўка “Памяць спаленых вёсак”.

Кніжныя выстаўкі

Мы прыйшлі на зямлю, каб любіць

22 Сак 2023

Юбілейная выстаўка “Мы прыйшлі на зямлю, каб любіць”, прысвечаная 75-годдзю беларускага паэта, перакладчыка, публіцыста, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Генадзя Пятровіча Пашкова, праходзіць з 22 сакавіка па 30 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Асноўны закон дзяржавы

15 Сак 2023

У межах Года міру і стварэння ў бібліятэцы працуе выстава “Асноўны закон дзяржавы”,  прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (15 сакавіка).

Кніжныя выстаўкі

Выстаўка плакатаў і паштовак да Года міру і стварэння

15 Сак 2023

2023 год аб’яўлены Годам міру і стварэння. Гэтай важнай тэме прысвечана выстаўка плакатаў і паштовак з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі, адкрытая з 15 сакавіка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Кніжныя выстаўкі

Музыка ад сэрца

2 Сак 2023

З 2 сакавіка па 21 красавіка ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстава “Музыка ад сэрца”, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння выбітнага рускага кампазітара, піяніста і дырыжора Сяргея Рахманінава (1873–1943).

Кніжныя выстаўкі

“У природы нет плохой погоды”

2 Сак 2023

З 2 сакавіка па 11 красавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “У природы нет плохой погоды”, прысвечаная Сусветнаму метэаралагічнаму дню.

Кніжныя выстаўкі

Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Бібліятэкарам