ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі

Кніжныя выстаўкі

“Жыве паміж намі дудар наш…”

31 Сту 2023

З 31 студзеня ў бібліятэцы працуе выстава “Жыве паміж намі дудар наш…”, прымеркаваная да 215-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага драматурга, паэта, публіцыста, асветніка, перакладчыка, літаратурнага і грамадскага дзеяча Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808–1884).

Кніжныя выстаўкі

З казкай па жыцці

20 Сту 2023

З 20 студзеня па 30 красавіка ў кальцавой галерэі 3-га паверха працуе кніжна-мастацкая выстаўка “З казкай па жыцці”, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння Алены Георгіеўны Лось (1933–2013), вядомага ў Беларусі і за межамі краіны кніжнага ілюстратара, станковага графіка.

Кніжныя выстаўкі

Беларусь і ЮНІСЕФ – партнёрства дзеля дзяцей

18 Сту 2023

З 18 студзеня па 28 лютага ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Беларусь і ЮНІСЕФ – партнёрства дзеля дзяцей”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНІСЕФ.

Кніжныя выстаўкі

Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца

17 Сту 2023

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрываецца кніжна-ілюстрацыйная выстаўка, прысвечаная лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Беларускі спартыўны Алімп” за 2022 год.

Кніжныя выстаўкі

Вялікі дзівак са Смілавіч

13 Сту 2023

З 13 студзеня па 20 лютага ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Вялікі дзівак са Смілавіч”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння беларускага і французскага мастака Хаіма Саламонавіча Суціна (1893–1943).

Кніжныя выстаўкі

Паэт краіны маленства

12 Сту 2023

З 12 студзеня па 15 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Паэт краіны маленства”, прысвечаная 80-годдзю беларускага дзіцячага паэта і пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, выдатніка народнай асветы, выдатніка друку Беларусі Міколы Чарняўскага.

Кніжныя выстаўкі

Адукацыя ў сучасным свеце: праблемы і перспектывы

11 Сту 2023

З 11 студзеня па 14 лютага ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Адукацыя ў сучасным свеце: праблемы і перспектывы”, прысвечаная Міжнароднаму дню адукацыі.

Кніжныя выстаўкі

Люблю наш край – старонку гэту…

10 Сту 2023

З 10 студзеня па 14 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Люблю наш край – старонку гэту…”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы, заслужанага дзеяча культуры БССР Канстанцыі Буйло (1893–1986).

Кніжныя выстаўкі

Думкі і настроі Уладзіміра Солтана

1 Сту 2023

З 1 студзеня па 28 лютага ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць юбілейная выстава “Думкі і настроі Уладзіміра Солтана”, прымеркаваная да 70-годдзя з дня нараджэння беларускага кампазітара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

Кніжныя выстаўкі

Песні для ўсіх сэрцаў

1 Сту 2023

З 1 студзеня па 28 лютага ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць юбілейная выстава “Песні для ўсіх сэрцаў”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння расійскага кампазітара, народнага артыста СССР Эдуарда Савельевіча Калманоўскага.

Кніжныя выстаўкі

Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Бібліятэкарам