ГалоўнаяНавіны

Навіны

Дыялог пісьменніка і даследчыцы працягваецца

30 Вер 2019

Пісьменнік Леанід Дайнека па-мастацку адлюстроўваў гісторыю Бацькаўшчыны, асэнсоўваючы яе пласт за пластом у сваіх кнігах. 21 жніўня 2019 года скончылася яго зямное жыццё. Але цікавасць да яго твораў не згасае. Адной з даследчыц творчасці пісьменніка стала супрацоўніца Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Лаўрык.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Наша міфалогія не горшая за іншыя

29 Вер 2019

Выкладчык гістарычнага факультэта БДУ Зміцер Скварчэўскі 24 верасня ў мінскай галерэі “Універсітэт культуры” прэзентаваў сваю кнігу “Па слядах багоў: нарысы беларускай міфалогіі”. Гэта не спроба рэканструяваць беларускі дахрысціянскі пантэон, а пошук адказаў на пытанні, ці быў гэты пантэон увогуле, і які?

Навіны бібліятэк

Нацыянальная бібліятэка на VI Бакінскай МКВК

28 Вер 2019

27 верасня ў Рэспубліцы Азербайджан адбылося ўрачыстае адкрыццё VI Бакінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу (МКВК), прысвечанай 650-годдзю азербайджанскага паэта Імадэддзіна Насімі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Берасцейская Біблія: адкрыты дотык

27 Вер 2019

27 верасня ў бібліятэцы дадзены старт серыі мерапрыемстваў «Берасцейская Біблія: адкрыты дотык», прысвечаных кніжнаму шэдэўру эпохі Адраджэння. Верасень – сімвалічны час, таму што менавіта ў гэтым месяцы кніга пабачыла свет у Берасці ў 1563 г.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

14 урокаў у фармаце спікдэйтынгу: у бібліятэцы адзначылі Еўрапейскі дзень моў

26 Вер 2019

Калі мова – ключ да разумення культур, тады Еўрапейскі дзень моў – свята раздачы гэтых ключоў. Штогод 26 верасня ў розных краінах праходзяць мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю вывучэння замежнай мовы не толькі ў школьныя гады, але і на працягу ўсяго жыцця.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вітаўт Мартыненка як рок-літаратар: не адзіны, але адзін з першых

26 Вер 2019

На правах шчаслівага ўладальніка найвялікшай калекцыі рок-літаратуры напярэдадні канцэрта памяці вырашыў і я ўзгадаць добрым словам спадара Вітаўта Мартыненку. Не многія могуць пахваліцца наяўнасцю ў сваёй бібліятэцы ўсіх кніг яго аўтарства. А я магу. Не столькі пахваліцца, колькі падзяліцца цікавай інфармацыяй пра бібліяграфію Мартыненкі.

Навіны бібліятэк

Бусел і дракон: у новай выстаўцы перапляліся традыцыі Беларусі і Кітая

25 Вер 2019

Дзе заканчваецца кітайскае мастацтва і пачынаецца беларускае? Дзіўна, але адказаць на гэтае пытанне для першых наведвальнікаў выставачнага праекту "Традыцыі сустракаюцца" ў Нацыянальнай бібліятэцы аказалася не так проста.

Мастацкія выстаўкі

Прэзентацыя факсімільнага ўзнаўлення Берасцейскай Бібліі на Скарынаўскіх чытаннях

25 Вер 2019

24 верасня ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце пачаў працу традыцыйны міжнародны форум “Скарынаўскія чытанні – 2019”, які збірае навукоўцаў і спецыялістаў у выдавецкай галіне з Беларусі і замежных краін.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Тэндэнцыі ў бібліятэчнай справе: з прэзентацыяй у “алмазе ведаў” выступіў замежны спецыяліст

25 Вер 2019

25 верасня ў бібліятэцы прайшла прэзентацыя амерыканскага спецыяліста ў сферы бібліятэчнай адукацыі Сары Дзювал “Дарожныя знакі на шляху да будучыні: якія тэндэнцыі паўплываюць на вашу бібліятэку”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мастацтва для кожнага: у бібліятэцы прадставілі работы дзяцей з парушэннем слыху

24 Вер 2019

24 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава “Колер цішыні”. Аўтары работ – выхаванцы Ждановіцкай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната.

Мастацкія выстаўкі

Факультэту інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУКіМ – 75 гадоў!

24 Вер 2019

24 верасня дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі прыняў удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Бібліятэкі і музеі ў сучасным адукацыйным і сацыякультурным асяроддзі: захаванне традыцый і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародная бібліятэчная філасофская школа

24 Вер 2019

17–19 верасня ў Калінінградзе адбылася XVI сесія Міжнароднай бібліятэчнай філасофскай школы “Сучасная бібліятэка ў кантэксце нацыянальных праграм развіцця культуры, адукацыі і навукі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Артэфакт – сімвал велічы Берасця, Беларусі і беларускай культуры

24 Вер 2019

На Дні беларускага пісьменства ў Слоніме прадэманстравалі факсіміле самага велічнага выдання ХVI стагоддзя – Берасцейскай Бібліі. Пра даследаванне каштоўнага рарытэта мы пагутарылі з намеснікам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдатам культуралогіі спадаром Алесем Сушай, аўтарам працы “Асэнсаванне шэдэўра” (навуковага каментарыя да факсімільнага выдання Бібліі).

Навіны бібліятэк

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Раўнапраўныя члены грамадства

22 Ліс 2024

З 22 лістапада па 22 снежня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207а) адкрыта тэматычная выстава “Раўнапраўныя члены грамадства”, прысвечаная Міжнароднаму дню інвалідаў.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты