ГалоўнаяНавіны

Навіны

Прэзентацыя кнігі Ігара Марзалюка “Сімвалы беларускай вечнасці: гісторыя сімвалаў беларускай дзяржаўнасці”

30 Ліс 2023

30 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Ігара Марзалюка “Сімвалы беларускай вечнасці: гісторыя сімвалаў беларускай дзяржаўнасці”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Выпускнікі факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУКМ наведалі бібліятэку

30 Ліс 2023

30 лістапада адбылася сустрэча кіраўнікоў Нацыянальнай бібліятэкі з выпускнікамі факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў па спецыяльнасці “бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з 85-годдзем Ларысу Уладзіміраўну Гурскую!

30 Ліс 2023

Ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ларысе Уладзіміраўне – віншаванні з юбілейнай датай і пажаданні моцнага здароўя, даўгалецця і жаночага шчасця. Няхай на сэрцы заўсёды будзе спакойна і лёгка, а для суму не будзе прычын, хай Ваш дом будзе адкрыты для шчасця і радасці, а ў жыцці заўсёды будзе месца цуду і чараўніцтву!

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Віншуем з 70-годдзем Людмілу Васільеўну Алейчык!

29 Ліс 2023

Ад супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Людміле Васільеўне – пажаданні добрага здароўя і дабрабыту, шчасця, любві і ўвагі блізкіх людзей. Хай у вашым доме пануюць дастатак, паразуменне і цяпло, а кожны дзень будзе напоўнены гармоніяй і супакаеннем, толькі добрымі весткамі і ўсмешкамі!

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Вэбінар па фарміраванні электронных калекцый і ролі рэстаўратара пры іх стварэнні

29 Ліс 2023

28 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся вэбінар са спецыялістамі абласных бібліятэк Беларусі па пытаннях фарміравання электронных калекцый НББ для публічнага доступу і ролі рэстаўратара пры іх стварэнні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дыскусійная пляцоўка па праекце новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі

28 Ліс 2023

28 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася дыскусійная пляцоўка з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і палітычных партый пад старшынствам дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Вальфовіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

XXVII Міжнародная канферэнцыя і выстава “LIBCOM: Інфармацыйныя тэхналогіі, камп’ютарныя сістэмы і выдавецкая прадукцыя для бібліятэк”

28 Ліс 2023

19–24 лістапада ў г. Суздалі Уладзімірскай вобласці Расійскай Федэрацыі адбылася XXVII Міжнародная канферэнцыя і выстава “LIBCOM: Інфармацыйныя тэхналогіі, камп’ютарныя сістэмы і выдавецкая прадукцыя для бібліятэк”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэсурсы па эканамічнай бяспецы – першакурснікам МІПСА

28 Ліс 2023

24 лістапада студэнты першага курса спецыяльнасці “эканамічная бяспека” вывучалі інфармацыйныя рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва Міжнароднага ўніверсітэта МІПСА і галоўнай бібліятэкі краіны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Механізмы процідзеяння сучаснаму рабству

28 Ліс 2023

З 28 лістапада па 13 снежня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Механізмы процідзеяння сучаснаму рабству”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы за адмену рабства.

Кніжныя выстаўкі

Ідэі ад Нацыянальнай бібліятэкі: што падарыць бацькам на Новы год

27 Ліс 2023

Вашы сямейныя відэаархівы атрымаюць сучаснае абнаўленне, стануць даступныя і напоўняць навагодні вечар ва ўтульным коле сям’і цеплынёй прыемных успамінаў!

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рукапісныя каталогі бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў

27 Ліс 2023

На XVI Беларуска-Расійскай навуковай канферэнцыі “Сучасныя праблемы кніжнай культуры: асноўныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця”, якая адбылася 22–23 лістапада на базе Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання В.М. Палунчанка выступіла з дакладам “Роля бібліятэчных рукапісаў у бібліяграфічнай рэканструкцыі бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памяці Ларысы Фінкельштэйн

24 Ліс 2023

21 лістапада пайшла з жыцця добры друг бібліятэкі Ларыса Фінкельштэйн, вядомы мастацтвазнаўца, арт-крытык, куратар выстаў, галерыст, заснавальніца і арт-дырэктар аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэі “Брама”, член Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў, Асацыяцыі мастацтвазнаўцаў АІС (Расія).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам па тэме капітальнага рамонту

24 Ліс 2023

Штомесячная сустрэча з адвакатам па тэме “Капітальны рамонт дома: што трэба ведаць жыхарам?” была арганізавана і праведзена 23 лістапада Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Бібліятэкарам