31 Ліп 2018
У Іўі захоўваюцца ўнікальныя кнігі з аўтографамі ўдавы Аляксандра Салжаніцына, Святланы Алексеевіч, Паўла Басінскага і іншых вядомых асоб.
31 Ліп 2018
У Іўі захоўваюцца ўнікальныя кнігі з аўтографамі ўдавы Аляксандра Салжаніцына, Святланы Алексеевіч, Паўла Басінскага і іншых вядомых асоб.
30 Ліп 2018
З 1 жніўня Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе юрыдычным асобам (выдавецтвам, рэдакцыям і інш.) скарыстацца новай паслугай – вызначэннем валавай нумарацыі перыядычнага/з працягам выдання.
28 Ліп 2018
Час ад часу пашыраецца прастора беларускай бібліяфільскай літаратуры. Варта ўспомніць сімпатычную кнігу маладзечанскага бібліяфіла Міхася Казлоўскага. Не так даўно цікавае выданне сваёй бібліятэцы аўтографаў прысвяціў паэт, перакладчык, публіцыст, краязнаўца Сяргей Панізьнік.
27 Ліп 2018
Нямала сярод творцаў тых, чый лёс склаўся трагічна! Існуе меркаванне, што «прафесія» пісьменніка – самая небяспечная, гэта пераканаўча даводзіць Грыгорый Чхарцішвілі ў папулярным даследаванні «Пісьменнік і самагубства» (Масква: Захаров, 2013).
26 Ліп 2018
25 ліпеня ў дзіцячым пакоі прайшла літаратурная гадзіна “Загадкі без падглядкі”.
26 Ліп 2018
Дойлід. Майстра. Араты. Сейбіт. Глыбіннадумны… Якімі толькі высокімі словамі-азначэннямі не ўшаноўваюць незабыўнага рупліўца-працаўніка на ніве нашай літаратуры – каласістага Уладзіміра Караткевіча (25.11.1930–25.7.1984).
26 Ліп 2018
З 26 ліпеня па 7 верасня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “І застанецца песняй у народзе”, прысвечаная 80-годдзю беларускага кампазітара Ігара Міхайлавіча Лучанка.
25 Ліп 2018
25 ліпеня ў бібліятэцы прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная перадачы ў дар “алмазу ведаў” 3 камплектаў і 5 сертыфікатаў на права доступу да электроннага збору кніг “Бібліятэка Сбербанка”.
25 Ліп 2018
Па выніках міжнароднай прэміі “Еўракон-2018” лаўрэатам у намінацыі “Крызаліс” стаў Максім Кутузаў. Беларускі пісьменнік атрымаў узнагароду для дэбютантаў са сваёй кнігай “Князь-ваўкалак”, якую ён напісаў ва ўзросце 20 гадоў.
25 Ліп 2018
З 25 ліпеня па 3 верасня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Дружба – вялікі дар”, прысвечаная Міжнароднаму дню дружбы.
24 Ліп 2018
Нацыянальная бібліятэка Беларусі, арыентуючыся на патрэбы і перавагі сваіх карыстальнікаў, набывае электронныя кнігі сусветна вядомых выдавецтваў.
24 Ліп 2018
Пра ўшанаванне друкаванага слова ды любоў да кніжнай мудрасці гаварылі яшчэ Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі. Археалагічныя знаходкі пацвярджаюць: нашы продкі ўмелі чытаць і пісаць з самых даўніх часоў, прычым актыўна гэтымі ведамі карысталіся.
24 Ліп 2018
Летась у выдавецтве “Тэхналогія” ў серыі “Нашы славутыя землякі” выйшла кніга А. Раманчук і В. Ярмоленкі “Архонт мёртвага горада. Кароль Касцюшка-Валюжыніч”, прысвечаная вядомаму археолагу, заснавальніку і першаму дырэктару музея старажытнага Херсанеса Каралю Касцюшку-Валюжынічу.
23 Ліп 2018
Працягваем новы праект “СБ” і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетная эпоха: старонкі часу”.
23 Ліп 2018
21 ліпеня ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Планета”, размешчаным у маляўнічым кутку Мінскага раёна, адбылася выязная віртуальная экскурсія з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.
23 Ліп 2018
Іх прозвішчы вядомыя – гэта прозвішчы знакамітых дзеячаў культуры, зорак беларускай навукі, што паўзыходзілі ў 1920-я. А вось імёны не на слыху. А яны дзялілі з мужамі цяжар часу, у якім выпала жыць. Ехалі за імі ў высылкі на край свету, грукаліся ва ўсе дзверы, дабіваючыся іх вызвалення з турмаў, не пакідалі надзеі дачакацца іх, калі чакаць ужо не было чаго, працягвалі жыць, не губляючы годнасці… Ганна Бабарэка, Марыя Дубоўка, Леаніла і Ларыса Гарэцкія – мы раскажам тры гісторыі, хоць іх было значна болей.
22 Ліп 2018
Цяжка знайсці чалавека, які ні разу не чуў пра выдатнага французскага філосафа-асветніка XVIII стагоддзя Вальтэра. Таксама шмат хто ведае, што сапраўднае імя філосафа было Франсуа-Мары-Аруэ. Але малавядомы той факт, што ў яго было больш за 160 псеўданімаў!
22 Ліп 2018
14–19 жніўня ў Бычках – на радзіме Васіля Быкава – пройдзе моладзевы летнік “Брэнд беларускай культуры”, на які запрашаецца моладзь ад 18 да 30 гадоў. Удзельнікі змогуць сумясціць адпачынак, нефармальнае навучанне на свежым паветры ды працу па ўладкаванні тэрыторыі каля дома-музея пісьменніка.
21 Ліп 2018
Рыгор Бярозкін, якому ў гэтым месяцы споўнілася б сто гадоў, захапляўся паэзіяй Уладзіміра Маякоўскага. Яго з’едліва-змястоўнай рэзкасцю, адсутнасцю ўнутранага і вонкавага спакою, балансаваннем на мяжы кепскага густу і дзівоснай метафарыстыкі, нечакана вострым адчуваннем таго, што перад табой не верш, а... баксёрскі двубой, калі словы, вобразы, гукі, сказы б’юць па слыху і гусце чытача, як удары на рынгу.
19 Ліп 2018
Працоўнае месца пісьменніка – стол з камп’ютарам. Менавіта такі вобраз паўстае ва ўяўленні большасці сучасных людзей. Ці ўсе пры гэтым разумеюць, што сюжэт ствараецца не падчас «прабежак» пальцаў па клавіятуры. Ён можа спець гадамі, нават дзесяцігоддзямі, складацца з дробных аскепачкаў жыццёвага досведу, успамінаў дзяцінства, пачуццяў, эмоцый, уражанняў… Часам з усяго гэтага вырастае квяцістае дрэва рамана ці аповесці. Часам кожны сюжэт прарастае асобнай раслінай, і пісьменнік апынаецца ў вялікім «садзе сваіх успамінаў». Як, напрыклад, Таццяна Мушынская.
16 Сне 2024
16 Сне 2024
13 Сне 2024
13 Сне 2024