31 Сту 2023
31 студзеня ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) адбылося адкрыццё фотавыстаўкі “Чырванаборскі край”. У экспазіцыі – плён работы Чырванаборскай школы фатаграфіі ў турыстычным комплексе “Чырвоны Бор” з 21 па 30 жніўня 2022 года.
31 Сту 2023
31 студзеня ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) адбылося адкрыццё фотавыстаўкі “Чырванаборскі край”. У экспазіцыі – плён работы Чырванаборскай школы фатаграфіі ў турыстычным комплексе “Чырвоны Бор” з 21 па 30 жніўня 2022 года.
31 Сту 2023
30 студзеня намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка ўзяў удзел у мерапрыемстве па падпісанні пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Прэзідэнцкай бібліятэкай імя Б.М. Ельцына Расійскай Федэрацыі і Мінскай духоўнай акадэміяй імя Свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы.
31 Сту 2023
28 студзеня ў музеі кнігі адбылася творчая сустрэча юных сяброў прыроды.
31 Сту 2023
З 31 студзеня ў бібліятэцы працуе выстава “Жыве паміж намі дудар наш…”, прымеркаваная да 215-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага драматурга, паэта, публіцыста, асветніка, перакладчыка, літаратурнага і грамадскага дзеяча Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808–1884).
31 Сту 2023
Веру Данілаўну Міцкевіч усе, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры, добра ведаюць як дасведчанага коласазнаўца. Унучка народнага песняра Беларусі, яна шмат зрабіла для ўшанавання памяці стваральніка «Новай зямлі», «На ростанях» і іншых неўміручых твораў. Вера Міцкевіч таксама з’яўляецца аўтарам многіх адметных артыкулаў пра атачэнне Якуба Коласа, мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю класіка беларускай літаратуры.
30 Сту 2023
28 студзеня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Цырк”, на якіх дзеці навучыліся маляваць пластылінам.
30 Сту 2023
Ціхі куток прыроды на высокім беразе Дняпра недалёка ад вёскі Ляўкі Аршанскага раёна ў свой час пакарыў сэрца беларускага паэта Янкі Купалы (Івана Луцэвіча). Яго ён выбраў для будаўніцтва дачы, якую ў гонар 30-годдзя творчай дзейнасці яму прапанавалі пабудаваць за кошт дзяржавы. Любімец народа знаходзіў у гэтых мясцінах супакаенне і крыніцу натхнення.
27 Сту 2023
27 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках Адзінага дня інфармавання прайшла дыялогавая пляцоўка з працоўным калектывам.
27 Сту 2023
26 лютага ў галерэі “Лабірынт” адбылася лекцыя-канцэрт “Зайграй жа мне, дударочку, а я патанцую” з цыкла “Нацыянальная музычная спадчына Беларусі”.
25 Сту 2023
Сёлета спаўняецца 190 гадоў з часу заснавання Магілёўскай губернскай друкарні. Яна праіснавала 84 гады (1833–1917) пры Магілёўскім губернскім праўленні. У 1846 г. губернскай друкарні было перададзена абсталяванне кансісторскай друкарні, якая спыніла сваё існаванне ў 1844 г.
24 Сту 2023
27–28 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы пройдуць ХIX Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні – маштабная навуковая канферэнцыя, якая ёсць галоўнай пляцоўкай краіны для адкрытага дыялогу аб кніжнай культуры.
24 Сту 2023
23 Сту 2023
21 студзеня ў дзіцячым пакоі прайшлі заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Святланы Бахновай “Зайкины зимние сказки”.
23 Сту 2023
Навуковыя дысертацыі па творах сучасных беларускіх аўтараў, на жаль, зараз з’ява даволі рэдкая. І тым больш ухваляецца ініцыятыва прыхільнікаў айчыннай літаратуры да больш усебаковага вывучэння літаратурнага працэсу і яго стваральнікаў.
22 Сту 2023
22 студзеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння вядомай беларускай мастачкі Алены Георгіеўны Лось, творчасць якой з’яўляецца яркай старонкай беларускай кніжнай графікі, вылучаецца выдатным спалучэннем народных традыцый і аўтарскіх пластычных увасабленняў.
21 Сту 2023
“Каханне” славутага творцы і княжны Эвеліны Ганскай, “каханне”, якое цалкам змяніла лёс Бальзака, чырвонай лініяй праходзіць праз любое з біяграфічных выданняў пра пісьменніка (і нават было не раз адлюстравана ў кіно!). А вось тое, што асоба, якая перакуліла свет Бальзака, Эвеліна Ганская, мае беларускае паходжанне і з’яўляецца сваячкай Тадэвуша Рэйтана, застаецца малавядомым фактам. Мае дачыненне да гэтай гісторыі і род Манюшкаў, бо сястра Эвеліны Аляксандра – цётка Станіслава, знакамітага кампазітара.
20 Сту 2023
З 20 студзеня па 30 красавіка ў кальцавой галерэі 3-га паверха працуе кніжна-мастацкая выстаўка “З казкай па жыцці”, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння Алены Георгіеўны Лось (1933–2013), вядомага ў Беларусі і за межамі краіны кніжнага ілюстратара, станковага графіка.
20 Сту 2023
Афіцыйны старт ІІІ літаратурнаму стартапу дадзены: 11 студзеня пачаўся прыём заявак на першы этап конкурсу ЛітUP.
19 Сту 2023
19 студзеня ў галерэі “Мабільная” (3-ці паверх, кальцавы калідор) адбылося адкрыццё выстаўкі традыцыйнага кітайскага жывапісу, прымеркаванай да святкавання Новага года па кітайскім календары (22 студзеня).
19 Сту 2023
16 студзеня Мікола Чарняўскі адзначыў 80-гадовы юбілей і 65-годдзе творчай дзейнасці.
22 Сне 2024
21 Сне 2024
19 Сне 2024
19 Сне 2024
На занятках можна навучыцца правільнаму афармленню бібліяграфічных спісаў літаратуры да навуковых работ (дысертацый, дыпломных і курсавых работ, рэфератаў і інш.).