ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк

Навіны бібліятэк

Куфар з кнігай і манетамі знойдзены пры рэканструкцыі Косаўскага палаца

28 Вер 2018

У час рэканструкцыі Косаўскага палаца знойдзены гістарычныя артэфакты – скрыня з кнігай і манетамі, паведаміў карэспандэнту БелТА галоўны спецыяліст упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Арцём Брухан.

Навіны бібліятэк

У сядзібе Завоссе рыхтуюцца адзначыць 220-я ўгодкі Адама Міцкевіча

28 Вер 2018

Завоссе Баранавіцкага раёна, як цяпер прынята гаварыць, малая радзіма велічыні сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча. Той, пра якога Пушкін з гонарам гаварыў: “Ён паміж намі жыў”, вярнуўся ў родны край, куды заўсёды імкнулася яго душа, праз 200 гадоў.

Навіны бібліятэк

105 гадоў з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага

28 Вер 2018

Не ведаю, як у цяперашняй школьнай праграме, а маё пакаленне з творчасцю Сяргея Грахоўскага знаёмілася менавіта на ўроках беларускага чытання і літаратуры. Яго вершы неяк адразу арганічна закладваліся ў памяць, вылучаліся звонкасцю і аптымізмам. Насамрэч жыццё гэтага літаратара было вельмі няпростым.

Навіны бібліятэк

Беларускі літаратурна-культурны цэнтр

28 Вер 2018

У межах Міжнароднага кангрэса чытання, які адбыўся ў Астане ў Нацыянальнай акадэмічнай бібліятэцы Рэспублікі Казахстан, па ініцыятыве Саюза пісьменнікаў Беларусі быў адкрыты беларускі літаратурна-культурны цэнтр.

Навіны бібліятэк

Міжнародная выстаўка "Беларусь і Біблія"

24 Вер 2018

"Свет зробіцца сапраўдным, калі запаветы будуць у нашых сэрцах, а не на скрыжалях і таблічках" – такія словы можна было пачуць падчас экскурсіі па міжнароднай выстаўцы "Беларусь і Біблія", якая адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Падаецца, яны як найлепей адлюстроўваюць сутнасць таго, што адбываецца на экспазіцыі. Пабачыць старадаўнія экспанаты – ёсць тыя, якім каля 5000 гадоў, паспрабаваць самому расчытаць старадрукі. Падумаць пра тое, чаму менавіта Бібліі ва ўсе часы ўдзяляецца столькі ўвагі? І, быць можа, знайсці для яе месца і ў сваім штодзённым жыцці.

Навіны бібліятэк

Мікола Гусоўскі

24 Вер 2018

З ХVІ стагоддзя загучалі экспрэсіўныя словы беларускага паэта, імя якога ўжо, здавалася, канула ў небыццё. І толькі ў ХІХ стагоддзі, калі былі адшуканы творы Міколы Гусоўскага, перакладзены на польскую мову і выдадзены, ягонае імя нарэшце заняло сваё пачэснае месца ў сусветнай літаратуры. У даследчыкаў не ўзнікла сумненняў у ягоным беларускім паходжанні.

Навіны бібліятэк

Пяць праблем пяці бібліятэчных устаноў

23 Вер 2018

Напярэдадні прафесійнага бібліятэчнага свята галоўны рэдактар “К” даў мне заданне, сутнасць якога вынесена ў падзагаловак гэтага артыкула. Усё гэта мне не надта спадабалася. Я і без таго лічуся ў пэўных раёнах ці не шкоднікам у дачыненні да бібліятэчнага прагрэсу. Таму з задавальненнем паразважаў бы, скажам, пра пяць шчаслівых выпадкаў з жыцця бібліятэкараў. Але… Загад ёсць загад.

Навіны бібліятэк

Сямёра смелых

21 Вер 2018

“Кніга ўжо даўно не толькі аб’ект продажу, як і прасоўванне літаратуры – нет толькі яе продаж”, – лічыць бібліятэкар Вольга Воўк. На прыкладзе ўласнага досведу яна падзялілася разважаннямі наконт таго, навошта любому гораду абавязкова патрэбны свой кніжны фестываль.

Навіны бібліятэк

Скруткі і кодэксы Кнігі кніг

20 Вер 2018

Словы “Біблія” і “бібліятэка” недарэмна маюць аднолькавы корань. Галоўная кніжная скарбніца краіны на месяц размесціць у сваіх сценах звышкаштоўныя артэфакты з усяго свету, якія апавядаюць пра гісторыю Кнігі кніг – Бібліі. А таксама і пісьменства наогул.

Навіны бібліятэк

400-гадовы “Буквара”

16 Вер 2018

Буквар – важная кніга. Бо менавіта праз яе пачынаецца знаёмства чалавека з іншымі кнігамі, якія ў далейшым ён зможа прачытаць. Аднак у ранейшыя часы такія выданні змяшчалі не толькі алфавіт і спосаб складання літар у сказы, а сказаў у словы. Яго выкарыстоўвалі і для выхавання, і для таго каб зразумець, якое месца чалавек займае ў гэтым свеце, як яму трэба кантактаваць з іншымі людзьмі.

Навіны бібліятэк

Міжнародны праект “Паліцы кітайскіх кніг” прадстаўлены ў Беларусі

14 Вер 2018

Амаль дзве сотні кніг, якія выйшлі на кітайскай, англійскай і рускай мовах і прысвечаныя культуры і эканоміцы, гісторыі і літаратуры Кітая, занялі пачэснае месца ў адмысловым аддзеле сталічнай кнігарні “Кнігі&кніжачкі”.

Навіны бібліятэк

Напярэдадні Дня бібліятэк у Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэс-канферэнцыя

13 Вер 2018

15 верасня будзе адзначацца Дзень бібліятэк. Чым не нагода зазірнуць у гэты дзень у бліжэйшыя бібліятэкі, прыемным словам прывітаць іх супрацоўнікаў – і, вядома, узяць добрую кнігу. А напярэдадні свята ў Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэс-канферэнцыя.

Навіны бібліятэк

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны

3 Май 2024

9 мая наша краіна адзначае Дзень Перамогі. Асаблівую значнасць гэтая падзея набывае ў год 80-годдзя з часу вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Бібліятэкарам