ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк

Навіны бібліятэк

Па адрасе невядомай сядзібы

31 Сту 2023

Веру Данілаўну Міцкевіч усе, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры, добра ведаюць як дасведчанага коласазнаўца. Унучка народнага песняра Беларусі, яна шмат зрабіла для ўшанавання памяці стваральніка «Новай зямлі», «На ростанях» і іншых неўміручых твораў. Вера Міцкевіч таксама з’яўляецца аўтарам многіх адметных артыкулаў пра атачэнне Якуба Коласа, мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю класіка беларускай літаратуры.

Навіны бібліятэк

Месца натхнення для народнага паэта: мемарыяльны запаведнік "Ляўкі" адзначыць 45-годдзе

30 Сту 2023

Ціхі куток прыроды на высокім беразе Дняпра недалёка ад вёскі Ляўкі Аршанскага раёна ў свой час пакарыў сэрца беларускага паэта Янкі Купалы (Івана Луцэвіча). Яго ён выбраў для будаўніцтва дачы, якую ў гонар 30-годдзя творчай дзейнасці яму прапанавалі пабудаваць за кошт дзяржавы. Любімец народа знаходзіў у гэтых мясцінах супакаенне і крыніцу натхнення.

Навіны бібліятэк

Творчасць Георгія Марчука стала тэмай для дысертацыі

23 Сту 2023

Навуковыя дысертацыі па творах сучасных беларускіх аўтараў, на жаль, зараз з’ява даволі рэдкая. І тым больш ухваляецца ініцыятыва прыхільнікаў айчыннай літаратуры да больш усебаковага вывучэння літаратурнага працэсу і яго стваральнікаў.

Навіны бібліятэк

Паштовы раман Анарэ дэ Бальзака

21 Сту 2023

“Каханне” славутага творцы і княжны Эвеліны Ганскай, “каханне”, якое цалкам змяніла лёс Бальзака, чырвонай лініяй праходзіць праз любое з біяграфічных выданняў пра пісьменніка (і нават было не раз адлюстравана ў кіно!). А вось тое, што асоба, якая перакуліла свет Бальзака, Эвеліна Ганская, мае беларускае паходжанне і з’яўляецца сваячкай Тадэвуша Рэйтана, застаецца малавядомым фактам. Мае дачыненне да гэтай гісторыі і род Манюшкаў, бо сястра Эвеліны Аляксандра – цётка Станіслава, знакамітага кампазітара.

Навіны бібліятэк

Чаму кніга "Прыгоды дамавічкоў" Ягора Конева стала сапраўдным хітом?

5 Сту 2023

Ягор Конеў – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар, казкі якога ўжо надзіва палюбіліся юным чытачам Беларусі. Кнігі таленавітага аўтара, заснаваныя, як правіла, на багатым, напоўненым розных таямніц, беларускім фальклоры, не залежваюцца ў кнігарнях, распаўсюджваюцца даволі хутка.

Навіны бібліятэк

Таямніцы Багрымаў, або Па тонкім лёдзе здагадак

4 Сту 2023

14 лістапада 2022 года споўнілася 210 гадоў з дня нараджэння знакамітага крошынца – Паўлюка Багрыма. У гісторыю беларускай літаратуры ён быў уведзены як сялянскі паэт, аўтар вострасацыяльнага верша “Зайграй, зайграй, хлопча малы…”, напісанага на беларускай мове ў першай палове ХІХ стагоддзя.

Навіны бібліятэк

Формула бессмяротнасці, або Медыцынская картка Максіма Багдановіча

3 Сту 2023

9 снежня 1891 года нарадзіўся знакаміты паэт, класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч. Нават неабазнаныя ў паэзіі людзі прыгадаюць, што вучылі ў школе вершы "Слуцкія паясы" і "Раманс" ("Зорка Венера"). Але якім чалавекам быў Максім?  Якія клопаты яго займалі? Як склаўся яго лёс?

Навіны бібліятэк

Ташкенцкі перыяд у біяграфіі народнага песняра. Больш за два гады Якуб Колас пражыў ва Узбекістане

2 Сту 2023

Асаблівае месца ў біяграфіі Якуба Коласа займае ташкенцкі перыяд яго жыцця і дзейнасці (14 жніўня 1941 года – 1 лістапада 1943 года), які ахопліваў больш за два гады і два з паловай месяцы.

Навіны бібліятэк

Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны

3 Май 2024

9 мая наша краіна адзначае Дзень Перамогі. Асаблівую значнасць гэтая падзея набывае ў год 80-годдзя з часу вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Бібліятэкарам