У чытальных залах арганізаваны доступ да поўных спісаў літаратуры, змешчанай на ўсіх кніжных выстаўках, якія праводзяцца ў бібліятэцы. Выкарыстаць спісы можна з любога рабочага месца карыстальніка.
Тэрмін правядзення
|
Назва
|
Месца экспанавання
|
---|---|---|
ЮБІЛЕЙНЫЯ |
||
22 студзеня – 31 снежня |
"Пісьменнікі – юбіляры 2014": Уільям Шэкспір (1564–1616) |
3-ці паверх, кальцавы калідор
|
22 студзеня – 9 ліпеня |
"Пісьменнікі – юбіляры 2014": Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка (1814–1861) |
3-ці паверх, кальцавы калідор
|
17 ліпеня – 31 студзеня |
"Пісьменнікі – юбіляры 2014": Міхаіл Юр’евіч Лермантаў (1814–1841) |
3-ці паверх, кальцавы калідор
|
З 1 верасня | "Першы дырэктар: вядомыя і невядомыя старонкі біяграфіі": да 120-годдзя з дня нараджэння Іосіфа Бенцыянавіча Сіманоўскага |
музей кнігі (3-ці паверх, пам. 348) |
2 снежня – 6 студзеня |
"Жыццё маё – дарогі, песні…": да 80-годдзя з дня нараджэння беларускага этнамузыколага Зінаіды Якаўлеўны Мажэйка | зала нотных і аўдыядакументаў (3-ці паверх, пам. 305) |
16 снежня – 6 студзеня |
"Пясняр народнага жыцця": да 120-годдзя з дня нараджэння беларускага кампазітара Яўгена Карлавіча Цікоцкага | зала нотных і аўдыядакументаў (3-ці паверх, пам. 305) |
17 снежня – 19 студзеня |
"Настаўнік. Воін. Пісьменнік": да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Кулакоўскага | зала беларускай літаратуры (2-гі паверх, пам. 205) |
19 снежня – 19 студзеня |
"Перачытаць Міцкевіча ўсяго...": да 215-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча | 3-ці паверх, кальцавы калідор |
20 снежня – 19 студзеня |
"Чарадзей мастацкага слова": да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта Анатоля Сцяпанавіча Вялюгіна | зала беларускай літаратуры (2-гі паверх, пам. 205) |
1 студзеня – 31 сакавіка |
"Канстытуцыя нашай дзяржавы": да 95-годдзя ўтварэння БССР і прыняцця першай Канстытуцыі, 20-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь | зала прававой інфармацыі (2-гі паверх, пам. 207b) |
3–31 студзеня |
"Вернасць сваёй дарозе": да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Аляксандра Ануфрыевіча Савіцкага | зала беларускай літаратуры (2-гі паверх, пам. 205) |
17 студзеня – 10 лютага |
"Скарбы музея": да 75-годдзя заснавання Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь | зала выяўленчых і відэадакументаў (3-ці паверх, пам. 307) |
30 студзеня – 9 сакавіка |
"У вандроўцы за марай": да 80-годдзя з дня нараджэння беларускага фалькларыста і літаратуразнаўца Арсеня Сяргеевіча Ліса | зала беларускай літаратуры (2-гі паверх, пам. 205) |
ТЭМАТЫЧНЫЯ |
||
22 жніўня – 10 лютага |
"У пачатку было Слова...": да 1150-годдзя славянскага пісьменства | 3-ці паверх, кальцавы калідор |
12 лістапада – 20 лютага |
"Колер у чорна-белым": да 500-годдзя першага датаванага афорта | 3-ці паверх, атрыум |
З 12 лістапада – 20 лютага |
"Беларускі медзярыт": да 500-годдзя першага датаванага афорта | музей кнігі (3-ці паверх, пам. 348) |
14 лістапада – 19 студзеня |
"Свет, у якім усё магчыма": да Сусветнага дня тэлебачання (21 лістапада) | 2-гі паверх, кальцавы калідор |
29 лістапада – 2 студзеня |
“У напрамку да мэты «нуль»”: да Сусветнага дня барацьбы супраць СНІДу (1 снежня) | аванзала, 2-гі паверх, пам. 207 |
2 снежня– 7 студзеня |
"Роўныя магчымасці для ўсіх!": да Міжнароднага дня інвалідаў (3 снежня) | зала дакументаў міжнародных арганізацый (2-гі паверх, пам. 207g) |
17 снежня – 30 студзеня |
"Навагодні серпанцін" | 2-гі паверх, кальцавы калідор |
20 снежня – 13 студзеня |
"У чаканні цуду…": з калекцыі выяўленчых дакументаў з фондаў НББ | зала выяўленчых і відэадакументаў (3-ці паверх, пам. 307) |
12 снежня – 2 лютага |
"Музыка для камерных ансамбляў": з калекцыі нотных і аўдыядакументаў з фондаў НББ | зала нотных і аўдыядакументаў (3-ці паверх, пам. 305) |
3 студзеня – 13 лютага |
"Устойлівая энергетыка на карысць кожнага": да дзесяцігоддзя ўстойлівай энергетыкі для ўсіх (2014–2024) | аванзала, 2-гі паверх, пам. 207 |
6 студзеня – 28 лютага |
"Знайсці сябе і жыць лепш": па матэрыялах перыядычных выданняў па псіхалогіі за 2012–2013 гг. | зала перыядычных выданняў (аванзала, пам. 106) |
8 студзеня – 6 лютага |
"Развіццё сямейных фермерскіх гаспадарак: міжнародны і нацыянальны вопыт": да Міжнароднага года сямейных фермерскіх гаспадарак | зала дакументаў міжнародных арганізацый (2-гі паверх, пам. 207g) |
23 студзеня – 14 лютага |
"Будучыня за інтэлектам нацыі": да Дня беларускай навукі (26 студзеня) |
3-ці паверх, кальцавы калідор
|