ГалоўнаяМерапрыемствыКанцэрт Андрэя Кіранава
Да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права і Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці
Прэзентацыя альбома “Напалеон Орда”: беларускія мясціны ў гравюрах мастака

Канцэрт Андрэя Кіранава

Канцэрт Андрэя Кіранава
Іншыя мерапрыемствы
24 красавіка
Дата правядзення
15.00–17.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

У суботу, 24 красавіка, у галерэі “Лабірынт” выступіць з сольным канцэртам чытач Нацыянальнай бібліятэкі малады піяніст Андрэй Кіранаў, пастаянны ўдзельнік канцэртаў арт-прасторы “Свет класічнай музыкі”.

“Грані сучаснасці” – так Андрэй назваў сваю праграму, паколькі практычна кожнае сачыненне, у ёй прадстаўленае, так ці інакш сучаснае. Піяніст таксама выступіць вядучым свайго канцэрта і сцісла раскажа пра кожную п’есу.

У праграме вы пачуеце найбольш даступную музыку маладых беларускіх аўтараў Вольгі Падгайскай, Канстанціна Яськова, прадстаўнікоў яшчэ больш маладога пакалення – Андрэя Кудраўцава і Канстанціна Арцёма (вядомага публіцы і як таленавіты піяніст), а таксама арыгінальную п’есу для адной правай рукі самога Андрэя Кіранава. Абавязкова абудзіць водгук авангарднае і разам з тым вельмі жыццёвае сачыненне “Інвенцыя sonore” беларускага музыказнаўцы і кампазітара Аляксандра Друкта, які заўчасна сышоў у 1990 годзе. Твораў замежных аўтараў у праграме ўсяго два: захапляльны Эцюд № 2 амерыканскага кінакампазітара і мінімаліста Філіпа Гласа і прыміраны арганны харал І.С. Баха ў транскрыпцыі савецкага піяніста і кампазітара Самуіла Фейнберга.

Асаблівае месца ў праграме займае маштабная і востра драматычная Партыта фа мінор з сямі частак рускага класіка XX стагоддзя Георгія Свірыдава, вобразны свет якой навеяны Вялікай Айчыннай вайной.


Пачатак канцэрта ў 15.00.

Уваход вольны (пры наяўнасці чытацкага білета або білета сацыякультурнага цэнтра).

Тэлефон для даведак: (8 017)293 27 52.

Мерапрыемствы

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

02.05.2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).



Бібліятэкарам