ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем у краіну мар беларускай паэтэсы Канстанцыі Буйло
Паэт краіны маленства
Адукацыя ў сучасным свеце: праблемы і перспектывы

Запрашаем у краіну мар беларускай паэтэсы Канстанцыі Буйло

Запрашаем у краіну мар беларускай паэтэсы Канстанцыі Буйло
Іншыя мерапрыемствы
11 студзеня – 31 сакавіка
Дата правядзення
10.00–18.00
Час правядзення
музей кнігі
Месца правядзення

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Нацыянальная бібліятэка Беларусі арганізавалі выставу “У краіне мар”.

Да 130-годдзя з дня нараджэння вядомай беларускай паэтэсы, заслужанага дзеяча культуры БССР Канстанцыі Буйло (1893–1986) у музеі кнігі прадстаўлена сумесная выстава з бібліятэчных і музейных фондаў, прысвечаная жыццёваму шляху і творчай спадчыне паэтэсы.

Сярод экспанатаў – першы зборнік аўтарскай паэзіі “Курганная кветка” (1914), які выйшаў з рэдактарскага бласлаўлення народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў мастацкім афармленні вядомага беларускага мастака Язэпа Драздовіча. Шэраг выданняў прадстаўлены з дароўнымі надпісамі.

Экспазіцыю дапаўняюць фотаздымкі і аўтарскія рукапісы. Сярод іх – вершы з прысвячэннямі Янку Купалу і перапіска Канстанцыі Антонаўны з яго жонкай, Уладзіславай Францаўнай Луцэвіч.

Асаблівую каштоўнасць уяўляюць асабістыя рэчы паэтэсы, якія беражліва захаваў яе сын.


Экспазіцыя будзе працаваць да 31 сакавіка 2023 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход вольны, у іншыя дні – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81, 293 27 22.

З 10 студзеня па 14 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Люблю наш край – старонку гэту…”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Канстанцыі Буйло.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

02.05.2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).



Бібліятэкарам