ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі “Кветкі ў кубку”
Майстар-клас па тэхніцы роспісу па шкле
Дары восені

Запрашаем на творчыя заняткі “Кветкі ў кубку”

Запрашаем на творчыя заняткі “Кветкі ў кубку”
Іншыя мерапрыемствы
14 кастрычніка
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

14 кастрычніка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Кветкі ў кубку”.

З дапамогай каляровага пластыліну хлопчыкі і дзяўчаткі створаць букет з яркіх ружачак.

Для фарміравання бутонаў руж дзеці скачаюць шарыкі з размякчанага пластыліну, нададуць ім форму пялёсткаў і акуратна злучаць іх, шчыльна прыціснуўшы адзін да аднаго. Зялёныя сцяблінкі і лісточкі зробяць з пластылінавых жгуцікаў, завяршаючы вобраз ружы. Усе элементы вырабу зафіксуюць на аснове са шчыльнага кардону.

Сабраная кветкавая кампазіцыя стане арыгінальным і запамінальным падарункам.


Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

02.05.2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).



Бібліятэкарам