ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2009–2010 гг.Грунвальдская бітва ў выявах: па матэрыялах з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: камплект паштовак

Грунвальдская бітва ў выявах: па матэрыялах з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: камплект паштовак

Адказны за выпуск – Гарбачова Л.В.

Камплект паштовак падрыхтаваны на аснове выяўленчых матэрыялаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: гравюр, рэпрадукцый, ілюстрацый, прысвечаных самай вялікай бітве Сярэднявечча – бітве пад Грунвальдам, якая адбылася 15 ліпеня 1410 г.

У камплект з 16 паштовак уключаны гравюры з хронік, рэпрадукцыі самых знакамітых палотнаў ХІХ – пач. ХХ ст., напісаных у батальным жанры, польскіх мастакоў Я. Матэйкі, Ю. і В. Косакаў, чэшскага мастака А. Мухі. Партрэтная галерэя прадстаўлена выявамі трох галоўных гістарычных асоб – вялікага князя літоўскага Вітаўта, караля Польшчы Ягайлы і вялікага магістра Тэўтонскага ордэна Ульрыха фон Юнгінгена. Уключаны таксама некалькі цікавых ілюстрацый з літаратурных і гістарычных твораў.

Выданне разлічана на шырокае кола карыстальнікаў, якія цікавяцца беларускай і сусветнай гісторыяй і культурай.

Выдавецкую прадукцыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Бібліятэкарам