ГалоўнаяМерапрыемствы
Навіны

Падарожжа ў часе: па матэрыялах перыядычнага друку базы даных “НББ у прэсе” другой паловы 1980-х гадоў

24.07.2024

Праблема захоўвання фондаў буйнейшага кнігасховішча, адсутнасць свабодных месцаў для чытачоў, цяжкія ўмовы працы для ўсіх работнікаў. Якія меры прымаліся для выратавання бібліятэкі? Такія важныя пытанні разглядаліся на старонках перыядычнага друку 1986–1989 гадоў.

Да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22–28 ліпеня 1944 года. 1 тыдзень да Вызвалення

23.07.2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
Штотыдзень са студзеня па ліпень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Юбілей знакамітага вучонага-архівіста

23.07.2024

У 2024 г. спаўняецца 220 гадоў Мікіце Іванавічу Гарбачэўскаму (1804–1879 ці 1880), вядомаму вучонаму, археографу, крыніцазнаўцу і педагогу, які па праву лічыцца адным са стваральнікаў беларускай навуковай архівістыкі.

Па старонках беларускага календара

Віншуем з 70-гадовым юбілеем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алу Яўгенаўну Півавар!

20.07.2024

Дарагая Ала Яўгенаўна, ад калектыва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з юбілейнай датай! Няхай здароўе будзе моцным, дабрабыт – вечным, а поспех – пастаянным! Хай Ваш дом будзе поўным дастатку, шчасця, радасці і смеху, жыццё прыносіць толькі пазітыўныя эмоцыі. А блізкія людзі акружаць Вас любоўю, клопатам і спакоем. Заставайцеся такой жа вясёлай і жыццярадаснай, мудрай, прыгожай і яркай.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах



Бібліятэкарам