ГалоўнаяНавіны

Навіны

Праект “Святло мастацтва”

31 Сту 2019

31 студзеня ў бібліятэцы адбылося адкрыццё мастацкага праекта “Свет мастацтва”, падрыхтаванага выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (БДПУ).

Мастацкія выстаўкі

Сюжэт на “Беларусь 1”

31 Сту 2019

Адзін з самых высокіх і пазнавальных будынкаў краіны – 75-метровы ромбакубаактаэдр. Такая незвычайная форма патрабуе адмысловага догляду. У дні пацяплення “снежная шапка” становіцца цяжкай, што небяспечна для канструкцыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Японскія казкі перакладзены на беларускую мову

31 Сту 2019

Кіраўніца Інфармацыйнага цэнтра японскай культуры Масака Тацумі з дапамогай дабрачыннага фонду “Чыра” ініцыявала выданне на беларускай мове кнігі казак японскага дзіцячага пісьменніка Нанкіцы Ніімі “За рукавічкамі”, пераклад выканала яе дачка Юйэ Тацумі. Кніга ўжо паступіла ў Нацыянальную бібліятэку, а таксама бібліятэкі абласных цэнтраў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Такіх фантастычных бібліятэк няшмат у свеце: што гавораць пра нас замежныя дыпламаты

30 Сту 2019

Замежныя палітыкі – частыя госці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Маршрут большасці афіцыйных візітаў у краіну не абыходзіцца без наведвання нашага “алмаза ведаў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Гурыновіч

29 Сту 2019

Нават славутых беларускiх пiсьменнiкаў мы часта запамiнаем проста як iмя на вокладцы, партрэт у падручнiку... Не ведаючы нi пакручастага лёсу, нi таямнiц твораў. А колькi незаслужана забытых! Толькi юбiлейныя даты часам змушаюць пагаварыць пра таго цi iншага творцу. Чаму не скарыстаць гэтыя юбiлеi для нефармальнага знаёмства з беларускай лiтаратурай?

Навіны бібліятэк

Заняткі “Дзіцячая кніжная ілюстрацыя”

28 Сту 2019

27 студзеня на занятках "Клуба кніжных прафесараў" у музеі кнігі дзеткі разважалі пра ролю ілюстрацыі ў кнізе, разглядалі афармленне старадрукаў і сучасных кніг. Удзельнікі прыйшлі да высновы, што сучаснае мастацтва кнігі – гэта своеасаблівы сінтэз літаратуры, выяўленчага мастацтва і дызайну.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Экскурсія, прысвечаная Уладзіміру Караткевічу

28 Сту 2019

26 студзеня ў бібліятэцы ў рамках праекта “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” адбылася экскурсія для навучэнцаў сярэдняй школы № 111 г. Мінска, прысвечаная класіку беларускай літаратуры, вядомаму празаіку, паэту і драматургу Уладзіміру Караткевічу.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мы лепшыя з лепшых: падведзены вынікі працы першасных арганізацый  РГА “Белая Русь” Першамайскага раёна

25 Сту 2019

25 студзеня ў бібліятэцы прайшла акцыя-свята “Мы лепшыя з лепшых!” Першамайскай раённай г. Мінска арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання “Белая Русь”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Уладзімір Ліпскі: “Мы захоўваем у «Вясёлцы » высокую планку літаратурнага майстэрства”

25 Сту 2019

З нязменным рэдактарам часопіса для ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак Беларусі і цудоўным дзіцячым пісьменнікам мы сустрэліся ў Нацыянальнай бібліятэцы на выстаўцы “Сакрэты колераў «Вясёлкі»” і пагаварылі пра галоўнае крэда рэдакцыі, новыя планы і праекты і ролю дзіцячай літаратуры ў жыцці чалавека.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Хачу не адвакатам быць або суддзёй, а літаратарам”: тэст да Дня студэнта

25 Сту 2019

Беларускія пісьменнікі таксама былі студэнтамі, але не заўсёды іх творчы шлях пачынаўся з філалагічных і журналісцкіх факультэтаў. Ці пазнаеце вы зорак беларускай класічнай і сучаснай літаратуры па іх нечаканых спецыяльнасцях, набытых у час студэнцтва?

Гульні і тэсты

Фестываль «Прадмова» пашырае геаграфію і запрашае да ўдзелу творцаў

25 Сту 2019

Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» сёлета адбудзецца другі раз. Наведаць майстар-класы, прэзентацыі новых выданняў ды выступы пісьменнікаў можна будзе з 4 па 7 красавіка ў мінскай прасторы ОК16. Але не толькі.

Навіны бібліятэк

Сустрэча з адвакатам “Ад шлюбу да разводу: шлюбна-сямейныя спрэчкі”

24 Сту 2019

23 студзеня Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Ад шлюбу да разводу: шлюбна-сямейныя спрэчкі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прэзентацыя і цырымонія перадачы ў дар факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” Нацыянальнай бібліятэцы Індыі

24 Сту 2019

21 студзеня ў г. Колката (Калькута) адбыліся прэзентацыя і цырымонія перадачы ў дар факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” Нацыянальнай бібліятэцы Індыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Выстаўка “Канстытуцыя – гарант беларускай дзяржаўнасці”: да 100-годдзя ўтварэння БССР і прыняцця першай Канстытуцыі, 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

22 Сту 2019

З 22 студзеня па 25 сакавіка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207 b) адкрыта тэматычная выстаўка “Канстытуцыя – гарант беларускай дзяржаўнасці”: да 100-годдзя ўтварэння БССР і прыняцця першай Канстытуцыі, 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Кніжныя выстаўкі

Паказаць болей
Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты