ГалоўнаяБiблiятэкарамМіжбібліятэчны абанемент

Міжбібліятэчны абанемент і дастаўка дакументаў

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ) з’яўляецца нацыянальным, навукова-метадычным і каардынацыйным цэнтрам па міжбібліятэчным абслугоўванні і дастаўцы дакументаў у Рэспубліцы Беларусь.

Нацыянальная сістэма міжбібліятэчнага абанемента аб’ядноўвае ўсе бібліятэкі Беларусі, незалежна ад ведамаснай прыналежнасці, складу і структуры іх фондаў і арганізацыйна-тэхналагічных асаблівасцей функцыянавання. Дзейнасць нацыянальнай сістэмы міжбібліятэчнага абанемента регулюецца наступнымі дакументамі:

  1. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры
  2. Закон Рэспублікі Беларусь "Аб аўтарскім праве і сумежных правах"
  3. СТБ 7.31–2000. СІБІС. Міжбібліятэчны абанемент. Асноўныя палажэнні = Межбиблиотечный абонемент. Основные положения

Нацыянальная сістэма міжбібліятэчнага абанемента ўваходзіць у склад сістэмы міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (МБА і ДД) дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Узаемадзеянне з бібліятэкамі дзяржаў – удзельніц СНД здзяйсняецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб сістэме МБА і ДД дзяржаў – удзельніц СНД і Правіламі функцыянавання сістэмы МБА і ДД дзяржаў – удзельніц СНД.

НББ з’яўляецца афіцыйным членам Міжнароднай асацыяцыі бібліятэчных арганізацый і ўстаноў (ІФЛА). У складзе асацыяцыі функцыянуе секцыя па міжбібліятэчным абслугоўванні і ўзаемавыкарыстанні рэсурсаў і дастаўцы дакументаў (Document Delivery and Resource Sharing Section), якая, грунтуючыся на міжнародным вопыце ў галіне МБА і ДД, распрацавала шэраг дакументаў:

НББ як нацыянальны цэнтр па міжбібліятэчным абанеменце і дастаўцы дакументаў ажыццяўляе абслугоўванне бібліятэк (арганізацый) Рэспублікі Беларусь і замежных краін на аснове дагавораў паміж бібліятэкамі (арганізацыямі) ці гарантыйных пісем. Для афармлення заказу неабходна запоўніць бланк-заказ, зацверджаны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, ці рэкамендаваны ІФЛА бланк-заказ і адправіць яго па электроннай пошце ці традыцыйным пісьмом.

НББ ажыццяўляе прадастаўленне дакументаў па МБА і ДД у адпаведнасці з Парадкам абслугоўвання карыстальнікаў міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў. Кошт паслуг вызначаецца згодна з Прэйскурантам платных паслуг, якія аказвае дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бібліятэка Беларусі".

Кантакты:

Загадчык аддзела бібліятэчнага абслугоўвання: 
Гаўрыловіч Ірына Іванаўна
Тэл.: (8 017) 293 27 03 (унутр. 77 03)
E-mail: obo-head@nlb.by

Загадчык сектара міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў:
Тэл.: (8 017) 293 27 09 (унутр. 77 09)
E-mail: edd@nlb.by

Для калектыўных абанентаў:
Тэлефон: (8 017) 293 29 14293 27 14
E-mail: mba@nlb.by

Для індывідуальных карыстальнікаў:
Тэлефон: (8 017) 293 29 14, 293 29 09
E-mail: edd@nlb.by

Банкаўскія рэквізіты:
ДУ "Нацыянальная бібліятэка Беларусі"
220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116
Р/р BY59AKBB36329000032145100000
у ЦБУ № 510 ААТ "ААБ Беларусбанк".
г. Мінск, вул. К. Маркса, 16.
БІК AKBBBY2Х
УНП 100377889
АКПА 02233033

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты