ГалоўнаяНавіны

Навіны

30 Ліп 2021

Мы так часта ўжываем слова “культура”, што іншым разам не задумваемся над глыбінным сэнсам паняцця. І дарэмна. Напэўна, у гэтым прычына не надта вялікай чысціні нашых ліфтаў і душ. А таксама – не вельмі добрага ведання роднай гісторыі ды імя продка ў пятым калене. А сапраўды, што за паняцце такое – культура?

Навіны бібліятэк

Выставачна-асветніцкае мерапрыемства, прысвечанае 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага

27 Ліп 2021

27 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося пленарнае пасяджэнне выставачна-асветніцкага мерапрыемства, прысвечанага 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага, і адкрыццё фотавыставы “Пецярбург Дастаеўскага”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Права ў сферы медыцыны: асаблівасці, праблемы, перспектывы

26 Ліп 2021

З 26 ліпеня па 24 кастрычніка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Права ў сферы медыцыны: асаблівасці, праблемы, перспектывы”, прысвечаная Міжнароднаму дню ўрача (4 кастрычніка).

Кніжныя выстаўкі

“Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей” – выстава ў музеі кнігі (+відэа)

23 Ліп 2021

22 ліпеня ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё выставы “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей”, на якой упершыню дэманструюцца разам аўтэнтычныя сведчанні пра знакамітага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

23 Ліп 2021

Пра бібліяаптэку мы яшчэ пагаворым. А зараз – пра рэчы не менш важныя. Свой першы твор Янка Купала напісаў па-польску, Якуб Колас – па-руску. Але кожны вярнуўся да родных вытокаў. Рашуча і канчаткова. Так бусел вяртаецца з выраю менавіта ў сваю буслянку…

Навіны бібліятэк

Толькі на адзін тыдзень у Мінску адкрылася ўнікальная выстава “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей” (+відэа)

22 Ліп 2021

З 22 ліпеня ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі працуе выстава “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей”. На ёй упершыню разам прадстаўлены аўтэнтычныя сведчанні пра знакамітага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Кніжныя выстаўкі

Лёс наканаваны з нябёс

22 Ліп 2021

З 22 ліпеня па 22 верасня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстава “Лёс наканаваны з нябёс”, прысвечаная 75-годдзю беларускага кампазітара і педагога Ганны Маратаўны Казловай.

Кніжныя выстаўкі

22 Ліп 2021

Унучка і праўнучка пісьменніка падрыхтавалі кнігу «Ясная зорка Якуба Коласа», што выходзіць у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Яе гераіня – Марыя Дзмітраўна Міцкевіч, жонка класіка беларускай літаратуры.

Навіны бібліятэк

“Сцярлядкі” для балю

19 Ліп 2021

Вы ўжо наведалі выставу, якая праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы і мае інтрыгуючую назву “Бляск убораў і таямніцы флірту”? Не?! Тады тэрмінова да нас! Да таго ж наведаць выставу стала яшчэ прасцей з увядзеннем QR-кодаў, якія дазваляюць аплаціць квіток адразу на месцы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Асветніца з роду Усяслава

16 Ліп 2021

З 16 ліпеня па 3 кастрычніка запрашаем наведаць выстаўку “Асветніца з роду Усяслава”, прымеркаваную да 920-годдзя з дня нараджэння беларускай асветніцы Еўфрасінні Полацкай і 860-годдзя стварэння крыжа святой Еўфрасінні.

Кніжныя выстаўкі

16 Ліп 2021

Карані роду вялікага рускага пісьменніка Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага – у Дастоеве Іванаўскага раёна. Больш за 500 гадоў таму пінскі князь выдаў грамату на валоданне некалькімі вёскамі на Іванаўшчыне баярыну Данілу Рцішчаву. Апошні ўзвёў свой маёнтак у сяле Дастоева. А старэйшаму сыну даў двайное прозвішча Рцішчаў-Дастаеўскі ў гонар паселішча. Такім чынам, Дастаеўскі абавязаны Дастоеву прозвішчам, а Дастоева абавязана пісьменніку сваёй вядомасцю.

Навіны бібліятэк

Памяць дарог

16 Ліп 2021

У зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 16 ліпеня па 19 верасня праходзіць юбілейная выстаўка “Памяць дарог”, прымеркаваная да 110-годдзя з дня нараджэння паэта і перакладчыка Анатоля Астрэйкі (1911–1978).

Кніжныя выстаўкі

Што хавала ад нас Цётка: эксклюзіўна да юбілею пісьменніцы

15 Ліп 2021

15 ліпеня спаўняецца 145 гадоў з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч (Цёткі) – вядомай беларускай літаратаркі, аўтаркі вершаў, прозы і публіцыстыкі. Шматлікія з яе слоў да нашага часу застаюцца кранальнымі і актуальнымі, а творы з’яўляюцца бессмяротнай класікай. Як вядома, жыццё часам падкідвае сюрпрызы нават там, дзе не чакаеш. І ў нечым даўно зразумелым і відавочным знаходзіцца нешта на дзіва новае і зусім нечаканае. Нешта, што, магчыма, і ляжала навідавоку, але не заўважалася. Сёння мы хочам звярнуць увагу паважанага чытача менавіта на такія рэчы, а дакладней, творы. Так, нават не адзін твор, а два, аўтарам якіх, верагодна, магла быць добра знаёмая кожнаму Цётка.

Блог прафесійнага чытача

Паказаць болей
Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты