ГалоўнаяНавіны

Навіны

Да 90-годдзя з дня нараджэння Зінаіды Канстанцінаўны Слепчанка

31 Жні 2021

Зінаіда Канстанцінаўна нарадзілася 31 жніўня 1931 года ў сяле Цюменцава Алтайскага краю. Скончыўшы сярэднюю школу, у 1949 годзе яна паступіла на гадавыя курсы пры Новасібірскай абласной бібліятэцы. Пасля завяршэння вучобы Зінаіда была накіравана на пасаду загадчыцы абанемента ў Іскіцімскую раённую бібліятэку Новасібірскай вобласці, дзе прапрацавала наступныя 14 гадоў.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Сусвет Станіслава Лема

27 Жні 2021

З 27 жніўня па 5 студзеня на кальцавым калідоры 3-га паверха працуе выстаўка “Сусвет Станіслава Лема”, прымеркаваная да 100-гадовага юбілею сусветна вядомага фантаста.

Кніжныя выстаўкі

Музею кнігі – 15 гадоў. Частка 2

25 Жні 2021

Сёлета музею кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі спаўняецца 15 гадоў. Гісторыя музея – важная частка гісторыі бібліятэкі. Працягваем серыю публікацый-успамінаў ад яго стваральнікаў і калег-экспертаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Музей кнігі запрашае школьнікаў

24 Жні 2021

Пачынаецца новы навучальны год. Музей кнігі запрашае школы да актыўнага супрацоўніцтва ў арганізацыі пазашкольнага навучання і выхавання дзяцей і моладзі. Музейныя заняткі праводзяцца для вучняў 1–11 класаў. Пачнем навучальны год разам цікава і пазнавальна!

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

24 Жні 2021

Са школы многія памятаюць горкае апавяданне «На Каляды к сыну» — гісторыю аб тым, як сын здрадзіў бацькам. Яго аўтарам з'яўляецца класік беларускай літаратуры Змітрок Бядуля. З незвычайных фактаў — пісьменнік уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне «Маладняк», ведаў пяць моў, а таксама некалькі гадоў жыў у адной кватэры з Луцэвічамі (Янкам Купалам і яго жонкай Уладзіславай Францаўнай). У гэтым лістападзе споўніцца 135 гадоў з дня нараджэння Бядулі. Ці не добрая нагода, каб бліжэй пазнаёміцца з творчасцю аўтара?

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Метадычная служба рэгіянальных публічных бібліятэк (+відэа)

23 Жні 2021

18–20 жніўня ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага і Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Чачота адбыліся семінар-практыкум і міжрэгіянальны круглы стол “Метадычная служба рэгіянальных публічных бібліятэк у сучасных умовах". У мерапрыемствах узялі ўдзел супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Выйшла кніга пра легендарны беларускі панк-гурт “Neuro Dubel”

21 Жні 2021

Першая ў гісторыі біяграфія легендарнага панк-гурта “Neuro Dubel”, напісаная са слоў яго ўдзельнікаў і выдадзеная напярэдадні 30-годдзя першага канцэрта калектыву, апавядае аб малавядомых фактах з жыцця музыкаў гурта розных перыядаў, творчых пошуках і першых кроках да поспеху.

Навіны бібліятэк

Мастацка-адукацыйныя працэсы на Беларусі стагоддзе таму

19 Жні 2021

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадстаўляе матэрыялы, апублікаваныя ў беларускіх газетах 1917–1922 гг., аб розных напрамках мастацкага жыцця Беларусі.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

Віншуем з 60-гадовым юбілеем Рамана Сцяпанавіча Матульскага!

16 Жні 2021

Ад усяго сэрца віншуем Рамана Сцяпанавіча з юбілейнай датай! Жадаем моцнага здароўя і даўгалецця, шчасця і дабрабыту, поспехаў у справах і нязменнай удачы, новых перспектыўных ідэй і далейшай рэалізацыі ў любімай справе. Хай жыццё заўсёды будзе напоўнена шчасцем, любоўю і спакоем, дорыць незабыўныя прыемныя ўражанні і толькі пазітыўныя эмоцыі!

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Пра 15-годдзе музея кнігі на радыё “Культура”

16 Жні 2021

Радыё “Культура” з’яўляецца пляцоўкай для абмеркавання самых значных падзей у культурным жыцці краіны. Адзін з выпускаў праграмы “Дыялогі пра культуру” быў прысвечаны 15-годдзю музея кнігі Нацыянальнай бібліятэкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Цікава пачытаць”: кніга “Неверагодныя прыгоды дзесяці шкарпэтак: чатырох правых і шасці левых”

16 Жні 2021

14 жніўня ў дзіцячым пакоі прайшлі заняткі “Цікава пачытаць”, на якіх дзеці даведаліся аб пацешных гісторыях, што адбываліся з галоўнымі персанажамі кнігі Юстыны Беднарэк “Неверагодныя прыгоды дзесяці шкарпэтак: чатырох правых і шасці левых”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да юбілею знакамітага літаратара

15 Жні 2021

15 жніўня – 190 гадоў з дня нараджэння Вінцэся Аляксандравіча Каратынскага (1831–1891), беларускага і польскага пісьменніка, паэта, публіцыста, перакладчыка, аднаго з найбольш вядомых літаратараў і журналістаў 50-х гг. XIX ст.

Па старонках беларускага календара

14 Жні 2021

У серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі” выйшла кніга “Максім Багдановіч”. Давайце даведаемся, у чым значэнне гэтай кнігі, а таксама якую злавесную ролю сыграла ў жыцці класіка беларускай літаратуры жанчына, якую клікалі Марыя Цямко.

Навіны бібліятэк

Паказаць болей
Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты