2 Вер 2021
У рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальная бібліятэка алічбоўвае кнігі маладнякоўцаў. У межах святкавання 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі плануецца алічбоўка ўсіх яго першых выданняў. Асноўная частка кніг ужо размешчана анлайн. На чарзе аповесць “Салавей”, выдадзеная Беларускім дзяржаўным выдавецтвам у 1929 годзе.
Літаратурныя гульні, тэсты
25 Май 2021
Сёлета адзначаецца 130-годдзе з дня нараджэння беларускага гісторыка і мовазнаўца Янкі Станкевіча. Прапануем пагрузіцца ў яго пераклад на беларускую мову “Рабінзона Круза” і прайсці тэст.
Літаратурныя гульні, тэсты
19 Сак 2021
21 сакавіка ў свеце адзначаецца Сусветны дзень паэзіі. Прапануем вашай увазе вершы Ніла Гілевіча, прысвечаныя кніжнай культуры, а таксама заданні да іх.
Літаратурныя гульні, тэсты
19 Лют 2021
Міжнародны дзень роднай мовы дае нагоду даведацца нешта новае пра сваю культуру і мову. Прапануем тэст, які пераканае кожнага ў непаўторнасці і адметнасці беларускай мовы.
Літаратурныя гульні, тэсты
17 Лют 2021
Па заданні чэленджа
наступнай тэмай абвешчаны “Зборнік верлібраў”, а вы... зусім не фанат? Не ваш
жанр, занадта складана ці проста не хапае рытму? А можа вы любіце верлібры, але
не можаце вызначыцца з аўтарам? Захоўвайце спакой: мы падрыхтавалі ўнікальны
тэст.
Літаратурныя гульні, тэсты
16 Чэр 2020
16 чэрвеня Нацыянальная бібліятэка Беларусі адзначае свой пераезд у новы будынак на праспекце Незалежнасці, 116. На сёння гэта – адзін з характэрных маркераў гарадскога ландшафту Мінска, яркі і запамінальны.Ці добра вы знаёмыя з “дыяментам” Нацыянальнай бібліятэкі? Мы распрацавалі невялікі тэст. Адкажыце на 14 нескладаных пытанняў і праверце сябе!
Літаратурныя гульні, тэсты
2 Чэр 2020
Нацыянальная бібліятэка прапануе праверыць свае веды і прайсці тэст, прысвечаны беларускаму першадрукару Францыску Скарыне.
Літаратурныя гульні, тэсты
30 Сак 2020
Любіце ўзбагачаць сваё маўленне прыказкамі і прымаўкамі? Ці зможаце іх пазнаць, калі яны напісаны навуковай мовай? Прапануем прайсці тэст і праверыць сваю кемлівасць.
Літаратурныя гульні, тэсты
19 Лют 2020
Беларуская мова багата на цікавыя словы, але ж некаторыя з іх не часта пачуеш у размове. Прапануем праверыць свае веды ў нашым тэсце.
Літаратурныя гульні, тэсты
2 Сне 2019
Гісторыя пісьменнасці пачыналася за 5 тысячагоддзяў да нашай эры з наскальнага жывапісу і пісьма малюнкамі (піктаграмамі). І вось своеасаблівым рэхам тых часоў у ХХІ стагоддзі ўзнікла мова ідэаграм і смайлікаў – эмодзі.
Літаратурныя гульні, тэсты
2 Вер 2019
Наша літаратура багатая на яркія персанажы. З некаторымі з іх мы знаёмімся яшчэ ў школе. Да Дня ведаў прапануем вам тэст, які дапаможа праверыць, наколькі ўважлівымі вы былі на ўроках беларускай літаратуры.
Літаратурныя гульні, тэсты
4 Май 2019
5 мая спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння кампазітара, дырыжора і педагога Станіслава Манюшкі (1819–1872), жыццё і лёс якога непарыўна звязаны з беларускай зямлёй.
Літаратурныя гульні, тэсты
21 Сак 2019
Куды завяшчаў вяртацца Рыгор Барадулін? З чаго, па словах Максіма Танка, створана родная мова? За што Якуб Колас любіў родныя мясціны? Прапануем праверыць, што засталося ў памяці ад школьных заняткаў па беларускай літаратуры.
Літаратурныя гульні, тэсты
5 Сак 2019
Каго можна сустрэць часцей – вучонага, які стаў знакамітым пісьменнікам, ці класіка літаратуры, які чытае лекцыі па філасофіі? Так ці інакш, дакладна вядома адно: за ўніверсітэцкай кафедрай аказваліся многія майстры слова. Прапануем прайсці тэст і даведацца, чаму вучылі студэнтаў сусветна вядомыя пісьменнікі пачынаючы з XIX стагоддзя.
Літаратурныя гульні, тэсты
25 Сту 2019
Беларускія пісьменнікі таксама былі студэнтамі, але не заўсёды іх творчы шлях пачынаўся з філалагічных і журналісцкіх факультэтаў. Ці пазнаеце вы зорак беларускай класічнай і сучаснай літаратуры па іх нечаканых спецыяльнасцях, набытых у час студэнцтва?
Літаратурныя гульні, тэсты
4 Сту 2019
Не сакрэт, што жоўты земляны парсючок – сімвал новага 2019 года. Успомнім творы беларускай літаратуры, дзе сустракаецца вобраз свінні.
Літаратурныя гульні, тэсты
3 Сту 2019
Яны досыць наслядзілі ў сусветнай літаратуры – пачынаючы з кніжак па кулінарыі да твораў класікаў. Калі аўтару трэба адлюстраваць ненасытнасць, эгаізм, неахайнасць і невуцтва, ён абавязкова ўспомніць пра іх. Адны толькі дзеці, такія спагадлівыя і уразлівыя, заўсёды перажываюць, шкадуюць і захапляюцца вясёлым норавам, удаласцю і адвагай гэтых персанажаў.
Літаратурныя гульні, тэсты
21 Сне 2018
Сапраўднай жамчужынай творчасці Фёдара Іванавіча Цютчава стаўся верш “Умом Россию не понять...”. А ці памятаеце вы іншыя, вядомыя не толькі па школьнай праграме творы класіка?
Літаратурныя гульні, тэсты