ГалоўнаяНавіны

Навіны

Бібліятэка і сучаснасць

31 Сне 2020

Як інфармацыйныя тэхналогіі ўплываюць на традыцыйнае “сховішча ведаў”? Якія віртуальныя рэсурсы і паслугі прадстаўлены ў бібліятэцы? Як знайсці патрэбныя крыніцы і карыстацца сусветнымі базамі даных?

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

30 Сне 2020

Сёлета мы адзначаем 90-годдзе Уладзіміра Караткевіча. Большасці ён вядомы як аўтар твораў “Каласы пад сярпом тваім”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Ладдзя Роспачы” і іншых. Акрамя таго, творца пакінуў нам вялікую паэтычную спадчыну, якую не абмінулі ўвагай і беларускія музыкі. Прапануем падборку з 12 песень на словы Уладзіміра Караткевіча.

Навіны бібліятэк

Ужо чвэрць стагоддзя! Дасягненні і здзяйсненні суверэннай Беларусі

29 Сне 2020

29 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя самай вялікай, маштабнай і комплекснай працы ў найноўшай гісторыі беларускай дзяржавы – даследавання “Республика Беларусь: 25 лет созидания и свершений”. Выданне выйшла ў свет у гэтым годзе ў выдавецтве “Беларуская навука”. Галаўной арганізацыяй па падрыхтоўцы і выпуску выдання стала Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кнігі пра Беларусь перададзены нацыянальна-культурным аб'яднанням Германіі

28 Сне 2020

У снежні ў рамках дабрачыннай акцыі “Пра Беларусь – беларусам замежжа” пры дапамозе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія выданні пра Беларусь перададзены ў дар нацыянальна-культурным аб'яднанням гэтай краіны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 115-годдзя з дня нараджэння Арона Мендзялеевіча Дукора

28 Сне 2020

У 2020 г. споўнілася 115 гадоў з дня нараджэння Арона Мендзялеевіча Дукора, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, супрацоўніка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, які працаваў пад кіраўніцтвам Іосіфа Бенцыянавіча Сіманоўскага.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

#BelBookChallenge прапануе: кніга, якую параіў бібліятэкар

24 Сне 2020

А мы працягваем прапаноўваць вам кнігі для чытання ў межах BelBookChallenge! Наступная тэма чэленджу – кніга, якую параіць вам бібліятэкар. Нацыяналка спяшаецца дапамагчы вам з тэмай, якая некаторым падасца найбольш лёгкай.

Блог прафесійнага чытача

Запрашаем да ўдзелу ў навукова-практычным семінары “Шляхамі маладнякоўцаў”

24 Сне 2020

27 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца навукова-практычны семінар, прысвечаны юбілеям пісьменнікаў-маладнякоўцаў: 135-годдзю Змітрака Бядулі (1886–1941) і 120-годдзю Міхася Зарэцкага (1901–1937).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Свята да нас прыходзіць

24 Сне 2020

З 24 снежня па 29 студзеня запрашаем у чытальную залу аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164) на выставу “Свята да нас прыходзіць”.

Кніжныя выстаўкі

Імпрэза да 60-годдзя бібліяграфічнага бюлетэня “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку” і прэзентацыя новага выдання “Беларусь вачыма бібліёграфа”

23 Сне 2020

23 снежня ў бібліятэцы прайшла інфармацыйна-асветніцкая імпрэза, прысвечаная 60-годдзю бібліяграфічнага бюлетэня “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”, а таксама прэзентацыя новага выдання “Беларусь вачыма бібліёграфа”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Ноты і тэксты песень з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – цяпер анлайн

23 Сне 2020

22 снежня адбылася анлайн-прэзентацыя новага рэсурсу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Рукапісы сучасных беларускіх аўтараў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.

Бібліятэка анлайн

Імпрэза да юбілею бібліяграфічнага бюлетэня “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”

22 Сне 2020

23 снежня ў атрыуме (2-гі паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі а 16-й гадзіне пройдзе інфармацыйна-асветніцкая імпрэза, прысвечаная 60-годдзю бібліяграфічнага бюлетэня “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пераможцы анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”: прызы сімпатый гледачоў, рэдакцыі часопіса “Маладосць” і народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”

22 Сне 2020

У рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка” з 1 кастрычніка да 15 лістапада праводзіла анлайн-конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”, прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

“Навуковая дзейнасць” – новы раздзел партала

21 Сне 2020

Згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ) з’яўляецца “навуковай установай па бібліятэказнаўстве, бібліяграфазнаўстве, кнігазнаўстве”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Паказаць болей
Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты