ГалоўнаяНавіны

Навіны

Віншуем з 85-гадовым юбілеем аўтарытэтнага бібліятэказнаўцу, прафесара, кандыдата педагагічных навук Лілію Адамаўну Дзямешка

30 Сак 2023

Ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ліліі Адамаўне – самыя цёплыя віншаванні з юбілеем і пажаданні добрага здароўя, невычэрпнай энергіі і сіл на доўгія гады, творчага натхнення, дабрабыту і адчування шчасця ў кожным дні!

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Сусветная арганізацыя аховы здароўя: здароўе для ўсіх!

30 Сак 2023

Тэматычная выстава “Сусветная арганізацыя аховы здароўя: здароўе для ўсіх!”, прысвечаная Сусветнаму дню здароўя і 75-годдзю Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), адкрыта з 30 сакавіка па 3 мая ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207).

Кніжныя выстаўкі

Віншуем з 70-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Святлану Васільеўну Каранькову!

30 Сак 2023

Ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Святлане Васільеўне – самыя шчырыя віншаванні ў юбілей! Моцнага здароўя, даўгалецця, бадзёрасці і сіл, увагі і клопатаў блізкіх, вясновага настрою і радасных дзён! Няхай дом будзе адкрыты для шчасця, а ў жыцці заўсёды будзе месца цуду і чараўніцтву!

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Адзіны Дзень прафілактыкі вытворчага траўматызму

29 Сак 2023

27 сакавіка, у рамках адзінага Дня прафілактыкі вытворчага траўматызму, з лекцыяй “Арганізацыя работы па ахове працы ў структурных падраздзяленнях Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” выступіў Дзмітрый Саколік, галоўны тэхнічны інспектар працы Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: ЦЭТ “Станькава”

28 Сак 2023

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўнікі пярвічнай арганізацыі РГА “Белая Русь” пабывалі ў Цэнтры экалагічнага турызму “Станькава”, размешчаным на тэрыторыі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстава па выніках LХII Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”

28 Сак 2023

Штогод пачынаючы з 1960-га вынікі працы беларускіх выдаўцоў традыцыйна падводзяцца на конкурсе “Мастацтва кнігі”. Яго заснавальнікам выступае Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Мэта – развіццё мастацтва беларускай кнігі, павышэнне яе канкурэнтаздольнасці, мастацкай і паліграфічнай культуры. Гэта своеасаблівая творчая справаздача выдаўцоў, мастакоў, паліграфістаў, якія стварылі лепшыя ўзоры друкаванай прадукцыі за мінулы год.

Кніжныя выстаўкі

Як знайсці кнігі, якіх нідзе няма?

27 Сак 2023

Ва ўсіх кнігалюбаў і даследчыкаў аднойчы здараецца так, што знайсці патрэбную кнігу амаль немагчыма – настолькі яна рэдкая. Адсутнасць кнігі ў крамах можа абумоўлівацца зусім рознымі прычынамі – ад яе папулярнасці да малатыражнасці выдання. Тым не менш пры наяўнасці часу і імпэту магчыма знайсці амаль усё.

Блог прафесійнага чытача

ДАІ нагадвае пра неабходнасць выканання правіл дарожнага руху!

27 Сак 2023

У мэтах папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму з 22 сакавіка па 7 красавіка сталічная Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць сацыяльны раўнд “Канікулы ў бяспецы”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памяці В.С. Арсеньева, гісторыка, архівіста, генеалога

26 Сак 2023

26 сакавіка спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Васіля Сяргеевіча Арсеньева, вучонага ў вобласці гісторыі, генеалогіі і архіўнай справы, аднаго з ініцыятараў стварэння і першага старшыні Віцебскай вучонай архіўнай камісіі.

Па старонках беларускага календара

Гомель здзіўляе кніжнымі рарытэтамі

25 Сак 2023

Больш 16-ці тысяч рарытэтных выданняў і старажытных фаліантаў сёння захоўваецца ў Музеі рэдкай кнігі Гомельскай абласной бібліятэкі. Днямі ў Гомелі адзначылі 15 гадоў, як Музей прыняў першых наведвальнікаў і прадставіў найбольш каштоўныя экспанаты.

Навіны бібліятэк

На ММКВК прэзентавалі фотаальбом, які выйшаў да векавога юбілею Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

24 Сак 2023

24 сакавіка на XXX Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы адбылася прэзентацыя выдання “Нацыянальная бібліятэка Беларусі. 100 гадоў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Творца дасканаласці

24 Сак 2023

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Творца дасканаласці”, прысвечаная 540-годдзю з дня нараджэння італьянскага жывапісца, малявальшчыка, архітэктара, выдатнага майстра эпохі Высокага Адраджэння Рафаэля Санці (1483–1520), праходзіць з 24 сакавіка па 2 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Кніжныя выстаўкі

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Наш выбар – наша будучыня!

24 Сне 2024

У 2025 годзе ў нашай краіне адбудзецца выключна важная і знакавая грамадска-палітычная падзея – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дадзеныя выбары завяршаюць цыкл электаральных кампаній па абноўленай Канстытуцыі.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты