ГалоўнаяНавіны

Навіны

Час гартаць каляндар

30 Вер 2021

Восень – час планавання і вызначэння мэт на наступны год. І каляндар – першы памагаты ў гэтай справе. У музеі кнігі на юбілейнай выставе “5+5+5” можна ўбачыць рарытэтны асобнік кішэннага календара ХІХ ст. з калекцыі мініяцюрных выданняў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

30 Вер 2021

Яго першы верш надрукавалі, калі яму было 15 год. Ён пераклаў звыш 400 твораў на беларускую мову, але ніводную яго п’есу не паставілі на сцэне. Апошняму Народнаму паэту Беларусі, навукоўцу і перакладчыку сёння магло б споўніцца 90 год. У дзень юбілею творцы ўзгадаем цікавыя факты з жыцця паэта.

Навіны бібліятэк

Адзін з першых вынаходнікаў падводнай лодкі

29 Вер 2021

Сёлета спаўняецца 230 гадоў з дня нараджэння Казіміра Гаўрылавіча Чарноўскага (1791–1847), які прапанаваў праекты падводных судоў розных тыпаў і выказаў шмат арыгінальных ідэй, выкарыстаных у далейшым пры стварэнні падводнага флоту. Яго імя доўгія гады заставалася невядомым для даследчыкаў гісторыі караблебудавання: працы таленавітага вынаходніка з Беларусі былі схаваны ў сакрэтных архіўных фондах.

Па старонках беларускага календара

29 Вер 2021

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае ўсіх аматараў творчасці Генадзя Бураўкіна на сяброўскую паэтычную вечарыну, прымеркаваную да 85-годдзя з дня нараджэння паэта. Імпрэза адбудзецца сёння.

Навіны бібліятэк

28 Вер 2021

Павел Белавус шукае партнёраў і фундатараў для выдання дзіцячай кнігі загадак “Неверагодны свет” аўтарства музыкі Юрыя Несцярэнкі. На старонцы ў facebook Павел распавёў пра кнігу, наклад якой плануецца выдаць да Калядаў.

Навіны бібліятэк

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі новы прафсаюзны лідар

27 Вер 2021

27 верасня адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. На ёй было праведзена галасаванне, па выніках якога абраны новы старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

II Міжнародныя Паскевіцкія чытанні ў Гомелі

27 Вер 2021

23–24 верасня ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы адбыліся II Міжнародныя Паскевіцкія чытанні, у працы якіх актыўны ўдзел ўзялі супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Калі гліна ажывае

27 Вер 2021

З 27 верасня па 17 кастрычніка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “Калі гліна ажывае”: кераміка і фарфор з калекцыі выяўленчых дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Кніжныя выстаўкі

Гэты мастак малюе самыя незвычайныя істоты беларускага фальклору – вы дакладна пра такіх не ведалі!

26 Вер 2021

У беларускім фальклоры ёсць істоты больш незвычайныя за ведзьм і русалак. Менавіта іх і вырашыў адлюстроўваць у сваіх малюнках мастак-самавук з Гродна. Толькі паглядзіце, як здорава!

Навіны бібліятэк

"Меня влечёт к томам старинным…"

22 Вер 2021

Яшчэ ў школе ў сачыненні на тэму "Кім я хачу быць" Галя Кірэева прызналася: яе мара – стаць бібліятэкарам. Сёння пасля 43 гадоў працы галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Галіна Уладзіміраўна Кірэева перакананая: з выбарам прафесіі не памылілася.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Прывесці ў рух энергію сумлення (+відэа)

21 Вер 2021

З 21 верасня па 15 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Прывесці ў рух энергію сумлення”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, літаратуразнаўца, фалькларыста, перакладчыка, заслужанага дзеяча навукі Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча (1931–2016).

Кніжныя выстаўкі

Паказаць болей
Мерапрыемствы

“Суд хуткі, правы, літасцівы і роўны для ўсіх...”: да 160-годдзя Судовай рэформы

1 Ліс 2024

З 1 лістапада 2024 г. па 10 студзеня 2025 г. у зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Суд хуткі, правы, літасцівы і роўны для ўсіх...”, прысвечаная 160-годдзю Судовай рэформы.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты