ГалоўнаяНавіны

Навіны

Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы для навукова-даследчай дзейнасці

30 Ліс 2018

30 лістапада ў Віцебску прайшлі семінары па выкарыстанні электронных рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы для інфармацыйнага забеспячэння навукова-даследчай дзейнасці.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Анлайн-сэрвіс “Складанне спіса літаратуры па тэме”

30 Ліс 2018

Для карыстальнікаў, якія не маюць магчымасці наведаць нашу бібліятэку, падрыхтаваны кароткі відэаўрок па працы з анлайн-сэрвісам “Складанне спіса літаратуры па тэме”, які знаёміць з умовамі аказання паслугі і парадкам афармлення заказу.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Выстаўка “Эстамп” Уладзіміра Хіна

29 Ліс 2018

29 лістапада ў бібліятэцы адкрылася незвычайная экспазіцыя. На выстаўцы “Эстамп” агучаны хіба не ўвесь творчы шлях Уладзіміра Хіна (Правідохіна) пачынаючы з 1970-х гадоў.

Мастацкія выстаўкі

У Швейцарыі прайшлі мерапрыемствы ў гонар 400-годдзя першага ў свеце “Буквара”

28 Ліс 2018

Увесь год Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць мерапрыемствы, прымеркаваныя да юбілею ўнікальнага старажытнага помніка і накіраваныя на папулярызацыю беларускай культуры. Урачыстасці з нагоды выхаду ў свет факсімільнага выдання “Буквар” прайшлі і ў Швейцарыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Першы ў свеце “Буквар” прэзентавалі ў Літве

28 Ліс 2018

28 лістапада ў Літоўскай нацыянальнай бібліятэцы імя Марцінаса Мажвідаса ў Вільні адбылася ўрачыстая прэзентацыя факсімільнага выдання першай у свеце кнігі пад назвай “Буквар”. Выданне папоўніла калекцыі вядучых літоўскіх бібліятэк.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Літаратурны анлайн-праект Mainbooks

27 Ліс 2018

Беларуска Таццяна Славінская, вядомая сваёй кніжнай інтэрнэт-крамай «Куфэрак дзіцячых кніг», абвясціла пра запуск новага літаратурнага праекта пад назвай Mainbooks.

Навіны бібліятэк

Музейныя заняткі “Кніжныя аправы”

26 Ліс 2018

20, 24 і 25 лістапада ў музеі кнігі адбыліся заняткі “Кніжныя аправы”. Удзельнікі “Клуба кніжных прафесараў” мелі магчымасць убачыць сапраўдныя помнікі кніжнага мастацтва – кнігі XVI–XX стагоддзяў з унікальнымі аправамі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Экскурсія па творчасці Марка Шагала для ўдзельнікаў праекта “Час маляваць”

26 Ліс 2018

25 лістапада ў бібліятэцы адбылася экскурсія “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” па творчасці Марка Шагала для ўдзельнікаў праекта “Час маляваць” з горада Санкт-Пецярбурга.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Круглы стол "Культура 4.0: на шляху да будучыні"

26 Ліс 2018

23 лістапада ў межах XVI Мінскага форуму "Беларусь і ЕС – будучыня партнёрства: дыялог, развіццё, дыгіталізацыя" адбыўся круглы стол "Культура 4.0: на шляху да будучыні". Тэматычны фокус форуму даў магчымасць абмеркаваць сучаснасць і будучыню Беларусі ў розных сферах, у тым ліку культурнае развіццё краіны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Успаміны пра першую дарогу да Жэні Янішчыц

23 Ліс 2018

У канцы лета 1965 года закончылася мая журналісцкая практыка ў газеце 120-й гвардзейскай Рагачоўскай дывізіі ва Уруччы. Узгадаю, што сяржант гэтай дывізіі ў жніўні 1963 года стаў у Львове курсантам факультэта журналістыкі Вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча СА і ВМФ. Яшчэ вясной 1965 года ўдалося выпрасіцца на стажыроўку ў “родную” мне дывізію, а па праўдзе – насыціцца радзімай.

Навіны бібліятэк

Лекцыя-прэзентацыя Уладзіміра Парфянка “Вівіян Майер і амерыканская стрыт-фатаграфія”

23 Ліс 2018

22 лістапада ў бібліятэцы ў рамках перасоўнай кніжнай выстаўкі Пасольства ЗША “Даведайся пра мастацтва Амерыкі” адбылася лекцыя-прэзентацыя Уладзіміра Парфянка “Вівіян Майер і амерыканская стрыт-фатаграфія”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Як “Дзеці Аліндаркі” загаварылі па-французску

23 Ліс 2018

У Францыі ў незалежным выдавецтве Le Ver à soie выйшаў у перакладзе на французскую мову раман Альгерда Бахарэвіча “Дзеці Аліндаркі”. Гэта першы ў гісторыі раман, перакладзены на французскую непасрэдна з беларускай мовы.

Навіны бібліятэк

Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы па мастацтве

22 Ліс 2018

22 лістапада ў бібліятэцы ў рамках мерапрыемстваў віртуальнай чытальнай залы прайшоў семінар “Сусветнае мастацтва ў лічбе: электронныя рэсурсы для сучасных бібліятэк, музеяў і ўстаноў адукацыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Палкаводцы і военачальнікі – ураджэнцы Беларусі

22 Ліс 2018

Новы раздзел створанага Нацыянальнай бібліятэкай віртуальнага праекта “Беларусь у Першай сусветнай” прысвечаны палкаводцам і военачальнікам, якія нарадзіліся на Беларусі ці паходзілі з сем’яў нашых суайчыннікаў, высланых пасля паўстання 1863 года.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

На сустрэчы з адвакатам карыстальнікі бібліятэкі абмеркавалі прававыя пытанні па вырашэнні працоўных спрэчак

22 Ліс 2018

21 лістапада ў рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян у бібліятэцы прайшла тэматычная сустрэча з адвакатам на тэму “Прававыя падставы спынення працоўнага дагавора: заканадаўства і судовая практыка”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Паказаць болей
Мерапрыемствы
Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты