ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк

Навіны бібліятэк

26 Вер 2020

Кожны юбілей – час падсумавання пэўных вынікаў творчага шляху, а стагадовы юбілей – асабліва. Напрыканцы жніўня ў выдавецтве "Беларусь" па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі пабачыла свет кніга "Гісторыя Купалаўскага тэатра. Эпоха. Горад. Людзі". Аб найбольш адметных і цікавых фактах з гісторыі тэатра распавяла ўкладальніца гэтага выдання Вольга Бабкова.

Навіны бібліятэк

25 Вер 2020

На гэтым тыдні споўнілася сто гадоў з дня заснавання дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку. Аб тым, чаму гэтая сядзіба можа прэтэндаваць на званне найстарэйшай культурнай установы ў Беларусі, і чым сёння жыве колішняя калыска класіка, распавядае “Культура”.

Навіны бібліятэк

24 Вер 2020

У многіх аўтараў час ад часу запытваюцца пра тое, якім быў іх першы верш, як яны яго пісалі і чаму ўвогуле вырашылі напісаць. Можна лічыць, што момант, калі паэзія ўваходзіць у жыццё чалавека, становіцца вызначальным для далейшага шляху, у пэўным сэнсе прадказвае творчы лёс. Але, здаецца, далёка не для ўсіх момант напісання першага верша варта лічыць нечым значным.

Навіны бібліятэк

Маргарыта Латышкевіч: Люблю марыць, а часам і падурэць

23 Вер 2020

Яна – паэтка, пісьменніца, даследчыца, фалькларыстка, аўтарка шэрагу кніг («Яблыкі», «Наш дом», «Там, дзе сэрца»), а да таго ж лаўрэатка Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Але гэта ўсё фармальнасці, бо ў яе творах вы акуняцеся ў магію і шчырасць у розных формах, жанрах і відах. Дзе шукаць беларускую міфалогію, як выйсці за межы кнігі, расказала суразмоўніца.

Навіны бібліятэк

22 Вер 2020

Сёлета Нацыянальная  літаратурная прэмія  ў намінацыі “Літаратурная крытыка і літаратуразнаўства” была прысуджана  Івану Саверчанку за кнігу  “Магія слова. Беларускія пісьменнікі ХІІ–ХVII стагоддзяў: эсэ”.

Навіны бібліятэк

21 Вер 2020

Мінулы тыдзень у нашай краіне прайшоў пад эгідай правядзення агульнарэспубліканскага Дня бібліятэк. Насамрэч, бібліятэчная справа ў культурным кантэксце і пасёння застаецца важкай і патрэбнай.

Навіны бібліятэк

20 Вер 2020

ААТ “Белкніга” падвяла вынікі продажу кніг у студзені–жніўні сёлетняга года. У рэйтынгу продажаў са ста назваў кніг на беларускай мове, выдадзеных у Беларусі, на першым месцы – “Гары Потэр і філасофскі камень” Дж. Роўлінг. Нашы суайчыннікі набылі ў “Белкнізе” 288 асобнікаў. Другое месца – за раманам “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча (выдавецтва “Попурри”; у рамана – 203 пакупнікі).

Навіны бібліятэк

У Мінску ўстаноўлена мемарыяльная дошка Васілю Быкаву

14 Вер 2020

У Мінску ўстаноўлена мемарыяльная дошка Васілю Быкаву. Яе размясцілі на пілоне дома на вуліцы Максіма Танка, 10. Тут працяглы час (з 1978 па 2003 год) жыў і займаўся напісаннем твораў беларускі класік.

Навіны бібліятэк

13 Вер 2020

Калі пра выданні мінулага месяца можна было казаць, што іх чакае магчымы камерцыйны поспех, бо яны накіраваны на максімальна шырокую аўдыторыю (два з іх адносіліся да дзіцячай літаратуры, што адразу павышае шанцы кнігi на папулярнасць), то кнігі гэтага месяца будуць больш цікавыя спецыялістам у вузкіх сферах літаратуразнаўства і даследаванняў сучаснага этапу развіцця лічбавых СМІ. Але пачнём агляд з таго, што вядома і блізка ўсім – дзіцячай літаратуры.

Навіны бібліятэк

4 Вер 2020

У навуковы ўжытак верш Яна Баршчэўскага Rozmowa Chłopow паводле рукапісу са следчае справы Аб непадпарадкаванні сялян мястэчка Крошын свайму памешчыку Юрагу (копія рукапісу П. Багрыма, а таксама чарнавік перакладу на расейскую мову захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна) увёў Ісідар Бас: спачатку ён згадаў пра верш у артыкуле «Каму належаць вершы?», а пасля двойчы апублікаваў яго ў 1969 г. Але, як вядома, гісторык літаратуры выявіў адно толькі копію верша. Таго славутага верша, які ў маі 1828 г. прачытаў перад высокім расейскім саноўнікам – гродзенскім цывільным губернатарам Міхайлам Бабяцінскім – Паўлюк Багрым.

Навіны бібліятэк

Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Бібліятэкарам