У чытальных залах арганізаваны доступ да поўных спісаў літаратуры, змешчанай на ўсіх кніжных выстаўках, якія праводзяцца ў бібліятэцы. Выкарыстаць спісы можна з любога рабочага месца карыстальніка.
Тэрмін правядзення
|
Назва
|
Месца экспанавання
|
---|---|---|
ЮБІЛЕЙНЫЯ |
||
23 лістапада – 28 лютага |
"І зорка гарыць, і не вяне вянок": да 125-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Адамавіча Багдановіча (1891–1917) |
2-гі паверх, кальцавы калідор
|
2 студзеня – 15 лютага |
“Замілаваны Палессем”: да 70-годдзя беларускага пісьменніка, драматурга, кінасцэнарыста, тэатразнаўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) Георгія Васілевіча Марчука | зала беларускай літаратуры (2-гі паверх, пам. 205) |
2 студзеня – 15 лютага |
“На мяжы імгнення і вечнасці”: да 70-годдзя беларускага пісьменніка, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982) Васіля Сямёнавіча Гігевіча | зала беларускай літаратуры (2-гі паверх, пам. 205) |
9 студзеня – 26 сакавіка |
"Прававое рэгуляванне сямейных адносін": да 90-годдзя прыняцця Кодэкса аб шлюбе і сям’і Беларускай ССР | зала прававой інфармацыі (2-гі паверх, пам. 207b) |
10 студзеня – 10 лютага |
“Ля вытокаў нацыянальнай бібліяграфіі”: да 120-годдзя з дня нараджэння Юліі Іосіфаўны Бібілы | музей кнігі (3-ці паверх, пам. 347) |
12 студзеня – 9 лютага |
“Песня даўжынёю ў жыццё”: да 220-годдзя з дня нараджэння аўстрыйскага кампазітара, аднаго з заснавальнікаў рамантызму ў музыцы Франца Шуберта |
зала нотных і аўдыявізуальных дакументаў
(3-ці паверх, пам. 305) |
1–27 лютага |
“Гісторыя, захаваная ў фарбах”: да 210-годдзя з дня нараджэння кампазітара, піяніста, педагога, мастака Напалеона Орды |
зала дакументаў па мастацтве |
6 лютага – 16 сакавіка |
“Аж голас у веку наступным пачуецца…”: да 80-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, перакладчыка, крытыка Міхася Стральцова (Міхаіла Лявонцьевіча Стральцова) | зала беларускай літаратуры (2-гі паверх, пам. 205) |
8–28 лютага | “Мовай музыкі”: да 75-годдзя беларускага кампазітара Алега Міхайлавіча Чыркуна |
зала нотных і аўдыявізуальных дакументаў
(3-ці паверх, пам. 305) |
9–28 лютага | Выстаўка да 100-годдзя Эты (Эдзі) Майсееўны Тырманд – беларускага кампазітара, піяністкі, педагога, канцэртмайстара |
зала нотных і аўдыявізуальных дакументаў
(3-ці паверх, пам. 305) |
16 лютага – 25 сакавіка |
“Крэўную сувязь са светам адчуў”: да 60-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта Алеся Пісьмянкова (Аляксандра Уладзіміравіча Пісьмянкова) | зала беларускай літаратуры (2-гі паверх, пам. 205) |
20 лютага – 20 сакавіка |
"100 гадоў на варце правапарадку": да Дня беларускай міліцыі | зала перыядычных выданняў (аванзала, пам. 106) |
ТЭМАТЫЧНЫЯ |
||
18 ліпеня – 31 сакавіка |
"Нацыянальныя скарбы": да Года культуры ў Рэспубліцы Беларусь |
3-ці паверх, кальцавы калідор
|
3 студзеня – 17 лютага |
“Навука і інавацыі – будучае свету”: да Дня беларускай навукі | зала перыядычных выданняў (аванзала, пам. 106) |
13 студзеня – 28 лютага |
“Устойлівы турызм і ўстойлівае развіццё”: да Міжнароднага года ўстойлівага турызму ў інтарэсах развіцця | аванзала, 2-гі паверх, пам. 207 |
21 студзеня – 21 красавіка |
“Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца”: прысвечаная лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне” і Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь |
2-гі паверх, кальцавы калідор
|
31 студзеня – 28 лютага |
“Пад крыламі дракона”: да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай | 3-ці паверх, кальцавы калідор |
1 лютага – 13 сакавіка |
“Водна-балотныя ўгоддзі: захаванне, устойлівае выкарыстанне і развіццё”: да Сусветнага дня водна-балотных угоддзяў (2 лютага) | зала дакументаў міжнародных арганізацый (2-гі паверх, пам. 207g) |
17 лютага – 30 сакавіка |
“Мовы рысы непаўторныя”: з калекцыі беларускіх слоўнікаў | зала беларускай літаратуры (2-гі паверх, пам. 205) |
21 лютага – 30 сакавіка |
“Святочны дзень сапраўдных мужчын: з калекцыі паштовак НББ”: да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь (23 лютага) | 3-ці паверх, кальцавы калідор |
24 лютага – 30 красавіка |
“Лепшыя кнігі Беларусі”: па выніках Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі – 2016” | 3-ці паверх, кальцавы калідор |
ВІРТУАЛЬНЫЯ |
||
З 13 лютага | "Споведзь мужнасці і любові": да 95-годдзя з дня нараджэння беларускага жывапісца Міхаіла Андрэевіча Савіцкага | зала дакументаў па мастацтве (3-ці паверх, пам. 306) |