ГалоўнаяНавіны

Навіны

Да 110-годдзя з дня нараджэння Зоі Уладзіміраўны Дзьяканавай

31 Сне 2022

Зоя Уладзіміраўна нарадзілася ў Смаленску ў сям’і святара. У 1930 годзе яна скончыла 2-ю Смаленскую дзевяцігодку з палітыка-асветніцкім ухілам і была прынята на пасаду загадчыцы хаты-чытальні Ромненскага сельскага савета Новасакольніцкага раёна Заходняй вобласці (цяпер – Смаленская вобласць). Праз паўгода дзяўчына была “мабілізавана на працу ў школу” ў вёску Жукава, дзе выкладчыцкую дзейнасць сумяшчала з пасадай старшага піянерважатага.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Вядомаму беларускаму асяціну, мастаку-партызану Мікалаю Гуціеву – 110 год

30 Сне 2022

У апошні дзень адыходзячага года, які праходзіў пад знакам Года гістарычнай памяці, ёсць нагода ўспомніць і яшчэ аб адной даце – юбілеі таленавітага мастака-графіка з асецінскімі каранямі, які са сваіх пражытых 95 гадоў 66 прысвяціў служэнню беларускай зямлі, беларускаму мастацтву.

Па старонках беларускага календара

Рукапісы Якуба Брайцава чакалі выдання на радзіме больш за паўстагоддзя

30 Сне 2022

Старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў БССР Пятрусь Броўка на пачатку 1960 года атрымаў з Масквы ліст наступнага зместу: «Многоуважаемый Пётр Устинович! 19-го февраля 1961 г. исполнится 100 лет со дня рождения старейшего писателя Белоруссии Якуба Романовича Брайцева. В литературно-критическом очерке Ф.Н. Доминиковского "Белоруссия в произведениях Я.Р. Брайцева" приведены биографические сведения о жизни и деятельности писателя и обзор его основных произведений. Ф.Н. Доминиковский, известный учёный-геолог и литературовед, уделил большое внимание изучению наследия писателя, написал очерк и не успел его напечатать, т.к. внезапно скончался от паралича сердца. Его жена З.П. Доминиковская передала мне рукопись и я посылаю её для напечатания в одном из литературных журналов по Вашему усмотрению. Появление в печати очерка, несомненно, привлечёт внимание и послужит, возможно, толчком к напечатанию сборника произведений Я.Р. Брайцева. Рукописи хранятся у меня, его младшего сына.

Навіны бібліятэк

Малая радзіма аўтара «Тараса на Парнасе»

29 Сне 2022

Не паспелі адгучаць паэтычныя акорды Дня беларускага пісьменства ў Добрушы, як ужо абвешчана новая сталіца літаратурнага свята. Пляцоўкай для правядзення юбілейнага ХХХ фестывалю стане Гарадок, што ў Віцебскай вобласці, які непарыўна звязаны з аўтарам самай вядомай нацыянальнай прыгодніцкай паэмы XІX стагоддзя Канстанцінам Вераніцыным.

Навіны бібліятэк

«Чытай уважліва. У кожнай кніжцы ты прысутнічаеш»

28 Сне 2022

Радкі Алеся Разанава з «Паэмы раўнавагі» могуць быць ключом да скарбонкі, у якой ён зберагаў сваё разуменне шчасця. Ён не з тых паэтаў, хто выказваецца непасрэдна ці проста – усё самае дарагое пакідаў сабе, а калі казаў, то так, што свае маглі зразумець, а чужыя захапляліся дзівоснымі словамі. Спробы адчуць энергію яго слоў застануцца і пасля сыходу паэта, як і жаданне зразумець Алеся Разанава як чалавека – бо надзвычай загадкавая асоба прыйшла ў свет 75 гадоў таму 5 снежня ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна.

Навіны бібліятэк

Флагман беларускай літаратуры: прэс-канферэнцыя да 100-годдзя часопіса “Полымя”

26 Сне 2022

19 снежня ў Доме прэсы прайшла прэс-канферэнцыя “Гісторыя і сучаснасць беларускай літаратуры на старонках беларускіх часопісаў”, прымеркаваная да 100-годдзя часопіса “Полымя”.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Вынікі сумеснай ініцыятывы Нацыянальнай бібліятэкі і часопіса “Роднае слова”

23 Сне 2022

21 снежня былі падведзены вынікі сумеснай ініцыятывы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і штомесячнага навукова-метадычнага часопіса “Роднае слова” па вядзенні на старонках выдання раздзела “І мудрасці, і ведаў храм”, прысвечанага 100-годдзю галоўнай бібліятэкі краіны.

Да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Ташкенцкі форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў – удзельніц СНД

21 Сне 2022

12–13 снежня ў Ташкенце адбыўся XV Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў – удзельніц СНД “Гуманітарнае супрацоўніцтва – вопыт трыццаці гадоў і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Выбраныя працы Сцяпана Драбязкі прэзентавалі ў Мінску

21 Сне 2022

20 снежня ў рамках асветніцкага выдавецкага некамерцыйнага праекта “Спадчына права” адбылася прэзентацыя кнігі “С.Г. Дробязко. Избранные труды”, прымеркаванай да 100-годдзя з дня нараджэння доктара юрыдычных навук, заслужанага юрыста Рэспублікі Беларусь Сцяпана Драбязкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

770 гадоў Слоніму

21 Сне 2022

У 2022 годзе Слонім адзначыў юбілей – споўнілася 770 гадоў з часу ўзнікнення аднаго з найбольш старажытных і прыгожых гарадоў Беларусі, які мае багатую і слаўную гісторыю, глыбокія культурныя традыцыі.

Па старонках беларускага календара

Дар Стамбульскаму ўніверсітэту ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20 Сне 2022

14 снежня Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Аляксей Швед правёў сустрэчу з рэктарам Стамбульскага ўніверсітэта Махмутам Акам і дырэктарам універсітэцкай бібліятэкі Санай Тахмаз Каледжы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 100-годдзя з дня нараджэння Галіны Мікалаеўны Кірыленка

19 Сне 2022

Галіна Мікалаеўна нарадзілася ў 1922 годзе ў вёсцы Гарадок Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Яе дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Мінску, куды сям’я пераехала на пастаяннае месца жыхарства.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Бібліятэкарам