Бібліятэка Полацкага сабора 1839 года
Выстава прымеркавана да 185-годдзя Полацкага аб’яднанага царкоўнага сабора 1839 года, дзе было прынята рашэнне аб злучэнні беларускіх уніяцкіх прыходаў з праваслаўнай царквой. Экспазіцыя знаёміць з перадгісторыяй і падзеямі 1839 года, з дзейнасцю духоўных дзеячаў – непасрэдных удзельнікаў сабора, а таксама з даследаваннямі па гэтай тэме. |
|
Дакументальная спадчына Яўгена Хлябцэвіча
Выстава прымеркавана да Дня бібліятэк Беларусі (15 верасня) і прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага і расійскага бібліятэказнаўцы, ініцыятара стварэння сеткі бясплатных публічных бібліятэк у Беларусі Яўгена Хлябцэвіча. Аснову выставы складаюць арыгінальныя матэрыялы і дакументы з асабістага архіва Яўгена Хлябцэвіча, які захоўваецца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Прадстаўлены арыгінальныя фотаздымкі, сямейная перапіска, працоўныя рукапісныя дакументы, а таксама літаратуразнаўчыя і бібліятэказнаўчыя працы і публікацыі розных гадоў. |
|
|
Выстава прымеркавана да знакавага юбілею – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У экспазіцыі прадстаўлены карты, улёткі з інфармацыяй з загадаў Генеральнага штаба і зводак Саўінфармбюро 1943–1944 гг., асабістыя дакументы ўдзельнікаў ваенных дзеянняў, а таксама шэраг перыядычных выданняў таго часу, якія дазваляюць прасачыць хроніку вызвалення населеных пунктаў і тэрыторыі нашай краіны. Дапаўняюць выставу выданні ўспамінаў непасрэдных удзельнікаў падзей, а таксама дакументальныя зборнікі, прысвечаныя беларускай наступальнай аперацыі. |
|
Кніжная спадчына Дома Мамонічаў
Выстава прымеркавана да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст. Тут прадстаўлены старадрукі Дома Мамонічаў канца ХVІ – пачатку ХVІІ ст. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Сярод экспанатаў – першае выданне тыпаграфіі, сапраўдны шэдэўр кнігадрукавання ХVІ ст. – Евангелле (1575), надрукаванае Пятром Мсціслаўцам, Псалтыр (1576), больш вядомы як “Псалтыр з чырвонымі кропкамі”, Апостал (1595), Евангелле (без сігнатур) (1600), а таксама такія выданні пачатку ХVІІ ст., як Трыёдзь кветная (1609), перавыданне Статута Вялікага Княства Літоўскага (1619) і Трыбунал (1623). |
Знаўца беларускіх старажытнасцей
18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча. Да юбілею вучонага арганізавана дадзеная экспазіцыя. Тут прадстаўлены прыжыццёвыя выданні прац Яўстафія Тышкевіча па гісторыі, этнаграфіі, матэрыялы, якія адлюстроўваюць яго дзейнасць па арганізацыі агульнадаступнага музея, а таксама кнігі з аўтографамі і выданнямі з яго асабістай бібліятэкі. Акрамя таго, наведвальнікі змогуць убачыць і сучасныя выданні, прысвечаныя жыццёваму шляху і навуковай дзейнасці вядомага даследчыка даўніны. |
|
|
На выставе будуць прадстаўлены помнікі кніжна-пісьмовай культуры, якія паступілі ў бібліятэчны фонд на працягу 2023 года.
Сёлета кнігазбор Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі рознымі спосабамі папоўніўся шэрагам помнікаў айчыннай і еўрапейскай кніжнай культуры. Сярод іх – экзэмпляры старадрукаў і рэдкіх выданняў, перададзеныя ў дар, а таксама ўнікальныя дакументы і выданні ХІХ–ХХ ст., набытыя за бюджэтныя сродкі. |
|
Старонкі гісторыі: да 105-годдзя ўтварэння БССР У кніжнай экспазіцыі прадстаўлены навуковыя, навукова-папулярныя і мастацкія выданні, якія расказваюць аб працэсе станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці, гістарычныя перадумовы і сам працэс станаўлення БССР. Выстаўку дапаўняюць святочныя плакаты да юбілеяў БССР, выкананыя лепшымі беларускімі мастакамі-плакатыстамі. |