Энцыклапедыя. Нацыянальны праект
Выстава прымеркавана да 50-годдзя стварэння першай беларускай універсальнай энцыклапедыі і прадстаўляе гісторыю еўрапейскіх энцыклапедычных выданняў ад антычных часоў да сучаснасці, а таксама знаёміць з гісторыяй узнікнення айчыннага энцыклапедычнага праекта.
Экспазіцыя пабудавана на матэрыялах з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Літаратурнага музея Петруся Броўкі (філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры). |
|
Выстаўка прымеркавана да 40-годдзя навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Экспануюцца архіўныя дакументы, рэдкія фатаграфіі, кніжныя рарытэты і мемарыяльныя рэчы, прысвечаныя знакавым падзеям гісторыі стварэння і дзейнасці аддзела. | |
Выхад з ценю: невядомы арыгінал Берасцейскай Бібліі
Упершыню шырокай грамадскасці прадстаўлены ўнікальны экзэмпляр з прыватнай калекцыі, які перажыў больш за 450 гадоў і мае сваю неверагодную гісторыю. Асобнік Берасцейскай Бібліі раней нідзе не экспанаваўся і нават у навуковым свеце малавядомы і недаследаваны. |
|
VARIA. З фонду Уладзіміра Ліхадзедава
На выставе прадстаўлены найбольш каштоўныя аб’екты: унікальныя рукапісныя дакументы, мапы, старадрукаваныя і рэдкія кнігі, перыядычныя выданні. Экспануюцца таксама граматы XVI–XVІI ст., сярод якіх прывілей караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта ІІІ Вазы Мінскаму ўніяцкаму манастыру (1617); унікальныя рукапісныя рэгістрацыйныя кнігі культавых устаноў XVІІI–ХІХст. (метрыкі, кнігі перадшлюбных экзаменаў і інш.); унікальны рукапіс беларускіх татар (кітаб); старадрукі XVІІI ст. На выставе дэманструюцца экзэмпляры “Гродненских губернских ведомостей” за 1841 г. – адной з першых беларускіх газет ХІХ ст. |
|
Нотр-Дам-дэ-Пары: больш чым сабор Выстаўка адкрыта ў знак салідарнасці і спачування і прысвечана сабору Парыжскай Божай Маці. На ёй можна пабачыць выданні 1830-х гг. славутага рамана В. Гюго, эстампы з відамі Нотр-Дама мастака Шарля Мер’ёна 1850-х гг., выявы інтэр’ераў сабора з каранацыйнага альбома Напалеона Банапарта 1804 г., абрысы храма на карце Парыжа 1734 г. і інш. |
|
Выстаўка прымеркавана да Дня Канcтытуцыі Рэспублікі Беларусь і шэрагу важных юбілеяў 2019 года: 490 гадоў Першаму Статуту Вялікага Княства Літоўскага, 100 гадоў першай Канстытуцыі Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі і 25 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. |
|
"Маніхвэст" Рэспублікі Галоўным экспанатам выстаўкі сталі шматлікія перыядычныя выданні, на старонках якіх адлюстраваны лёсавызначальныя дзяржаўныя падзеі і рэакцыя на іх тагачаснага грамадства. Сярод унікальных матэрыялаў: дакументы са знакамітым “Маніхвэстам” 1919 г., рукапісы першага кіраўніка ўраду ССРБ Зміцера Жылуновіча (Цішкі Гартнага), рарытэтныя кнігі, газеты, часопісы, паштоўкі і карты дзяржаўных меж той эпохі з фонду бібліятэкі. |