![]() |
Натарыят Беларусі: скрозь прызму часу
На выставе прадстаўлены ўнікальныя экзэмпляры з фонду рукапісаў, старадрукаў і рэдкіх кніг, якія раскрываюць гістарычныя этапы станаўлення натарыяльнай сістэмы Беларусі. Сярод экспанатаў – арыгінальная грамата і прывілей XVII ст., выданні Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. і XVII–ХІХ стст., выданні Збору законаў Расійскай імперыі XIX ст. (пачынаючы ад першага, 1832 г.), трэцяе выданне Палажэння аб натарыяльнай частцы (1897 г.), а таксама шэраг дэкрэтаў і палажэнняў аб натарыяце БССР 1-й чвэрці ХХ ст. |
![]() |
Кніжныя скарбы Куцеінскага манастыра Сёлета грамадскасць краіны адзначае 400-гадовы юбілей з дня заснавання Куцеінскага Богаяўленскага манастыра.
На выставе наведвальнікі атрымаюць магчымасць пазнаёміцца са старонкамі гісторыі манастыра, а таксама з выданнямі манастырскай друкарні і кнігамі манастырскай бібліятэкі. |
![]() |
Бацькаўшчына. У пошуках страчанага
Шырокай грамадскасці прадстаўлена ўнікальная магчымасць пабачыць сапраўдны скарб – асобнікі з бібліятэчнага фонду У. Ліхадзедава. Калекцыя ўключае каштоўныя рукапісы, старадрукі, рэдкія кнігі і перыёдыку XVI–XX ст., набытыя пры падтрымцы дзяржавы, перададзеныя ў дар і на дэпазітарнае захоўванне бібліятэцы.
Выстава арганізавана напярэдадні 20-годдзя гісторыка-асветніцкага праекта “Бацькаўшчына. У пошуках страчанага”. |
![]() |
2 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі, прымеркаваны да дня нараджэння вялікага дацкага пісьменніка і казачніка Ханса Крысціяна Андэрсана (1805–1875). Музей кнігі запрашае на сустрэчу з любімымі героямі легендарных твораў для дзяцей. Экспазіцыя адлюстроўвае гісторыю развіцця сусветнай і беларускай дзіцячай мастацкай кнігі на працягу некалькіх стагоддзяў. Многія з экспануемых экзэмпляраў дэманструюцца шырокай аўдыторыі ўпершыню. |
![]() |
Выстава прымеркаваная да Дня праваслаўнай кнігі і 400-годдзя Куцеінскага Богаяўленскага манастыра. Шырокай грамадскасці прадстаўлена магчымасць пабачыць экзэмпляр друкаванага кніжнага помніка, адно з найпрыгажэйшых богаслужбовых выданняў Куцеінскай друкарні – “Трыфалагіён, альбо Цветаслоў” 1647 г. |
![]() |
Выстава з бібліятэчных і музейных фондаў да 130-годдзя з дня нараджэння вядомай беларускай паэтэсы, заслужанага дзеяча культуры БССР Канстанцыі Буйло (1893–1986). |
![]() |
Вернутыя кніг з бібліятэкі Храптовічаў У экспазіцыі ўпершыню прадстаўлены ўнікальныя экспанаты – вернутыя на Радзіму кнігі са знакамітага гістарычнага кнігазбору Храптовічаў. Каштоўныя выданні вярнуліся ў Беларусь з Германіі ў 2023 годзе дзякуючы дзейнасці дыпламатычнага прадстаўніцтва па вяртанні гісторыка-культурных каштоўнасцей. |